Свет11

Самая вядомая бегемоціха свету Фіёна памерла, з'еўшы вязаную шапку

У заапарку амерыканскага Цынцынаці трагічна загінула бегемоціха Фіёна, якая была самым вядомым гіпапатамам свету з моманту свайго нараджэння ў 2017 годзе. Яна памерла ад таго, што з'ела вязаную шапку наведвальніка, якая выпадкова заляцела ў вальер, піша Бі-бі-сі.

Фота: Jason Whitman/NurPhoto via Getty Images

«З глыбокім смуткам паведамляем вам гэтую жудасную навіну: Фіёну не ўдалося выратаваць, нягледзячы на ўсе спробы каманды нашых выдатных ветэрынараў і даглядчыкаў дапамагчы ёй», — гаворыцца ў апублікаванай у чацвер заяве заапарка.

Фіёна праглынула шапку за дзесяць дзён да смерці, і спачатку нішто не прадвяшчала такога трагічнага канца.

«Мы цяпер у шоку. Такога мы не чакалі. Яна змагалася да самага канца», — сказаў дырэктар заапарка Дэйв Джэнайк.

Фіёна нарадзілася ў студзені 2017 года вельмі моцна неданошанай — яна важыла ўсяго 13 кілаграмаў, што прыкладна ў тры разы менш за норму.

Супрацоўнікі заапарка пачалі публікаваць у сацсетках усю гісторыю маленькай Фіёны крок за крокам: як яна змагалася за жыццё, як расла, плавала, гуляла. У выніку Фіёна праславілася на ўвесь свет.

У яе гонар, акрамя іншага, назвалі смак марожанага, а таксама ўключылі яе вобраз у балет «Шчаўкунок» у выкананні мясцовай трупы ў Цынцынаці.

Яе смерць таксама была заўчаснай: паводле слоў спецыялістаў заапарка Цынцынаці, звычайна бегемоты ў няволі жывуць да 50 гадоў.

Прэс-сакратарка заапарка Мішэль Кёрлі расказала прэсе, што шапка трапіла ў вальер Фіёны зусім выпадкова: наведвальнік падкінуў яе ўгору, яна трапіла ў вентылятар на столі, і той закінуў яе ў невялікую шчыліну паміж агароджай і столлю.

«Наўмысна паўтарыць такое, напэўна, не атрымалася б», — сказала Кёрлі.

Праз некалькі дзён пасля гэтага здарэння ў Фіёны пачаў знікаць апетыт.

Супрацоўнікі заапарка спрабавалі карміць яе, каб ежа прапхнула шапку праз стрававальны тракт. УГД, зробленае перад смерцю, паказала, што шапка была ў тонкім кішэчніку.

Зрабіць аперацыю даросламу бегемоту немагчыма, і ветэрынарам заставалася толькі спадзявацца, што шапка выйдзе сама. Яны, праўда, паспрабавалі дапамагчы працэсу, паставіўшы Фіёну на спецыяльную вібрацыйную платформу, якую пазычылі на мясцовай стайні.

Мэр Цынцынаці Афтаб Пурэвал сказаў, што Фіёна была для горада «сімвалам стойкасці і радасці».

«Гледзячы на яе пыску, мноства дзяцей, іх бацькоў, наведвальнікаў заапарка з усяго свету азараліся ўсмешкай, — напісаў мэр у сетцы X. — Наш горад забіты гэтым горам, але мы бясконца ўдзячныя ёй за тое, што яна была ў нашым жыцці».

Каментары1

  • а зачем
    20.11.2026
    шапку кидать? Кричали женщины Ура и чепчики?

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць44

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Luxvisage выпусціў шыкоўны адвэнт-каляндар у выглядзе цягніка. Яго зноў немагчыма набыць у Беларусі6

Стала вядома пра цяжкую сітуацыю сям'і, якая паўтара года таму трапіла ў жудаснае ДТЗ у Талачынскім раёне2

Жанчына тры гады не можа выехаць з райскага вострава. Выйсці з бюракратычнай пасткі ніяк2

Так выглядаў Уладзімір Пуцін у Шэньджэні ФОТА13

Пуцін назваў умову ўдзелу еўрапейцаў у перамовах па Украіне8

Да 2035 года мусульман стане больш, чым хрысціян. А цэнтр хрысціянства перамесціцца ў Афрыку12

«А што дрэннага было ў Ялце?» Пуціна спыталі пра «новую Ялту»6

Пуцін паабяцаў Украіне «балючыя адказы» на ўдары па Крымскім мосце4

Сабаленка схадзіла на матч НБА паміж «Лэйкерс» і «Джаз». «Лэйкерс» прайгралі пасля дзевяці перамог запар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць44

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць