Усяго патроху33

Актрыса Джэніфер Эністан напіша мемуары, дзе раскажа праўду пра адносіны з Брэдам Пітам

Доўгі час галівудская актрыса Джэніфер Эністан не планавала дзяліцца гісторыяй свайго жыцця. Але на фоне чутак пра тое, чаму насамрэч распаўся яе шлюб з Брэдам Пітам, колькі пластычных аперацый яна перанесла і чаму да гэтага часу не завяла сям'ю, яна гатова ўсё расказаць у мемуарах, піша таблоід In Touch Weekly.

Джэніфер Эністан. Фота: Richard Shotwell/Invision/AP

«Гэта сакрэты, пра якія яна ніколі не распавядала», — кажа крыніца таблоіда.

«Джэн ведае, што людзі хочуць пачуць усё пра яе раман з Брэдам [Пітам] і праўду пра іх развод, асабліва пасля таго, як Брэд і Анджаліна рассталіся, а Джэн і Брэд зноў сустрэліся»,

— кажа крыніца пра пару, якая ажанілася ў 2000 годзе і абвясціла аб сваім расставанні ў 2005 годзе, незадоўга да рамана Брэда з Анджалінай. 

У той час Джэн прызнавалася, што хуткае аднаўленне адносін «шакавала» яе не менш, чым увесь астатні свет. «Я была б робатам, калі б сказала, што не адчуваю прыступаў гневу, крыўды або збянтэжанасці», — казала яна.

Пазней яна дзялілася, што ні пра што не шкадуе. «Гэта былі выдатныя, складаныя адносіны».

У 2020 годзе сяброўская сустрэча Эністан і Піта на цырымоніі ўручэння прэміі SAG Awards трапіла ў загалоўкі газет. «Брэд і я — прыяцелі», — патлумачыла яна. 

Як яны дайшлі да гэтага? «Джэн прайшла курс псіхатэрапіі, каб прымірыцца са сваім няўдалым шлюбам з Брэдам і іншымі няўдалымі раманамі», — кажа крыніца. 

Джэн сказала, што яе адчайная спроба стаць маці — адна з прычын, па якой яна хоча напісаць кнігу. «Я столькі гадоў абараняла сваю гісторыю пра ЭКА, таму што мне так мала што ўдавалася захаваць у таямніцы». Яна настойвае, што яе шлюб з Брэдам распаўся не з-за таго, што яна не магла нарадзіць дзіця, і ўдакладняе, што яе шлях да ЭКА пачаўся пасля іх разводу. 

Крыніца таблоіда кажа, што ў мемуарах Эністан напіша таксама «аб пластычнай хірургіі і сваім шляху да прыняцця сябе».

Што яшчэ будзе ў мемуарах? «Відавочна, што яна напіша пра імклівы рост папулярнасці ў «Сябрах» і пра тое, як за гэтыя гады ёй удалося некалькі разоў пасварыцца з іншымі знакамітасцямі», — піша таблоід.

Каментары3

  • Так
    28.04.2024
    раскажа праўду
    піша таблоід
    Гэта сакрэты
    Зразумела. Нейкая танная сенсацыя для жоўтай прэсы.
  • Вася
    28.04.2024
    Я своей бывшей жене купил авто, заправлял его, постоянно помогал с продуктами и условно "ремонтами унитаза". И что по итогу? Оказался недостойным, и впридачу "домашним тираном".
    Моё лично мнение - эти мемуары не стоят ломанного гроша. Ни когда "всё хорошо ОН был орёл", ни когда "ОН был домашним тираном". Не стоит это и ломанного гроша.
  • Бывшая жена
    28.04.2024
    Вася, не авто, а ведро с болтами на колесах со спиленным сажевым фильтром, вонью в салоне от дырявого кондиционера, ржавыми порогами, грязными сидениями. Я сейчас езжу на ОТ, корейском автобусе 10-и летней давности, от счастья опомниться не могу после твоего авто.

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць «Жыгулі» з маторам на 300 сіл2

Украіна сёння збіла 79 крылатых ракет з 84, але не мае чым збіваць балістыку1

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць