Свет66

Францыя абвінавачвае Азербайджан у беспарадках у Новай Каледоніі

Беспарадкі ў гэтай заморскай тэрыторыі Францыі ў Ціхім акіяне працягваюцца ад панядзелка. Але пры чым тут Азербайджан?

Французские жандармы патрулируют улицы в Нумеа, Новая Каледония Французскія жандармы патрулююць вуліцы Нумеа, Новая Каледонія French gendarmes patrol the streets in Noumea, New Caledonia
Французскія жандары патрулююць вуліцы Нумеа, Новая Каледонія. 16 мая 2024 года. Фота: AP Photo/Cedric Jacquot

Новая Каледонія — заморская тэрыторыя Францыі. З 1970-х гадоў у ёй адбываюцца канфлікты паміж прадстаўнікамі прафранцузскіх колаў і прыхільнікамі незалежнасці. У 2018, 2020 і 2021 гадах былі праведзены рэферэндумы аб незалежнасці. Усе яны скончыліся рашэннем застацца ў складзе Францыі.

Насельніцтва Новай Каледоніі — гэта прыкладна 280 тысяч чалавек. З іх 39% належаць да карэннай народнасці, якая называецца «канакі».

Жыхары Новай Каледоніі маюць французскае грамадзянства і галасуюць за прэзідэнта Францыі. Але колькасць людзей, якія маюць права голасу, вельмі абмежавана.

У пачатку 2024 года французскі ўрад пачаў перагляд канстытуцыі, каб даць права голасу тым, хто жыве на востраве больш за 10 гадоў. На фоне абмеркавання закона ў парламенце Францыі 13 мая ў Новай Каледоніі ўспыхнулі беспарадкі. Улады ўвялі каменданцкую гадзіну, на два дні былі забаронены публічныя сходы.

Міністр унутраных спраў Францыі Жэральд Дарманен заявіў, што на востраў накіроўваецца падмацаванне паліцыі. Рашэннем прэм'ер-міністра Францыі Габрыэля Аталя 15 мая ў Новай Каледоніі забаронена выкарыстанне TikTok, якім шырока карысталіся ўдзельнікі беспарадкаў. На забарону гэтай сацыяльнай сеткі таксама паўплывалі асцярогі ўмяшання і распаўсюджання дэзынфармацыі з боку замежных краін.

Як піша L'Express, 16 мая міністр унутраных спраў і заморскіх тэрыторый Жэральд Дарманен (Gérald Darmanin) у эфіры France 2 абвінаваціў Азербайджан ва ўмяшанні ў сітуацыю ў Новай Каледоніі.

Міністра спыталі, ці адыгрываюць нейкую ролю ў падзеях у Новай Каледоніі такія краіны, як Расія, Кітай і Азербайджан.

«Што да Азербайджана, то гэта не фантазіі, гэта рэальнасць. Я шкадую, што частка лідараў груп, якія выступаюць за незалежнасць Новай Каледоніі, заключыла пагадненне з Азербайджанам, у чым няма сумневаў», — цытуе выданне адказ міністра.

Спрэчкі вакол уплыву Азербайджана нарастаюць пасля падпісання ў красавіку мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Кангрэсам Новай Каледоніі і Нацыянальным сходам Азербайджана.

Выданне нагадвае, што ў ліпені 2023 года Азербайджан сабраў у Баку прадстаўнікоў сіл, якія выступаюць за незалежнасць Марцінікі, Гаяны, Новай Каледоніі і Французскай Палінэзіі. Па выніках сустрэчы была створана «Бакінская ініцыятыўная група» з мэтай падтрымліваць «рухі за вызваленне ад каланіяльнага панавання».

У заяве, апублікаванай у аўторак на французскай мове дзяржаўным інфармацыйным агенцтвам Азербайджана Azertac, Бакінская ініцыятыўная група асудзіла «арышт канакаў і акты гвалту французскіх уладаў супраць мірных жыхароў Новай Каледоніі».

Выданне нагадвае, што на працягу некалькіх месяцаў Азербайджан крытыкаваў Парыж за падтрымку Арменіі. Абвінаваціўшы Францыю ў палітыцы, якая ідзе «насуперак тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Азербайджана», камітэт па замежных справах парламента Азербайджана ў студзені рэкамендаваў разарваць усе эканамічныя сувязі з Парыжам і выгнаць французскія кампаніі.

Азербайджан распаўсюдзіў афіцыйную заяву кіраўніка прэс-службы МЗС краіны Айхана Гаджызадэ, у якой абвяргаюцца «адносіны паміж лідарамі прыхільнікаў незалежнасці Новай Каледоніі і Азербайджана».

Каментары6

  • Влад
    16.05.2024
    Ну вот и ответочка французам прилетела за поддержку Армении!
  • Максим Дизайнер
    16.05.2024
    Жыве Каледония!Как там с мовай кстати?Надеюсь, все мирные повстанцы с палкой-капалкой на ней говорят?
  • Acab
    16.05.2024
    О, МОПР пераехала ў Азэрбаджан

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць