Ежа11

Чорныя парэчкі можна выкарыстаць так

Абабралі парэчкі, а цяпер не ведаеце, што з імі рабіць? Падказваем некалькі арыгінальных спосабаў.

Чорныя парэчкі Чёрная смородина Ribes nigrum
Чорныя парэчкі. Фота: Wikimedia Commons

Хаця б адзін куст «смуродзіны», або чорнай парэчкі, як яе называюць па-кніжнаму, можна знайсці на кожным беларускім падворку. Здаўна людзі навучыліся выкарыстоўваць з яго не толькі ягады. Так, лісце чорнай парэчкі кожная гаспадыня выкарыстае пры засолцы і марынаванні гародніны. А з пупышак гатуюць эсэнцыю і сіропы.

Яшчэ нашы продкі выкарыстоўвалі свежыя і сухія ягады пры захворваннях страўніка і кішэчніка, лячэння і прафілактыкі цынгі, падагры, дэрматыту, дыятэзу. Гарбату з сухіх лістоў чорных парэчак пілі пры прастудзе і грыпе, праблемах са стулам. Цяпер вядома, што чорная парэчка садзейнічае захаванню зроку і перашкаджае развіццю хваробы Альцгеймера, хваробаў сэрца і дыябету.

Існуе сотні розных рэцэптаў перапрацоўкі ягад. Калі ў вашым маразільніку дастаткова месца, то найбольш простым спосабам будзе замарозіць ягады.

Другі нескладаны спосаб захавання ўраджаю — працерці ягады з цукрам. Колькасць цукру залежыць ад вашага густу. Але для таго, каб ягады дастаялі да наступнага ўраджаю, давядзецца ўзяць паўтары-дзве часткі цукру на адну частку ягад. Перад праціраннем трэба ўкінуць ягады на 10-15 секунд у кіпень.

Багатыя на пекцін і кіслоты ягады добра пасуюць для прыгатавання джэмаў і жэле, павідла, мармеладу, пасцілы. Хіба што кожная гаспадыня ведае свой адметны рэцэпт. Мы прапануем некалькі сваіх.

Мармелад

Для прыгатавання мармеладу ў каструлю засыпаюць кілаграм мытых парэчак. Да іх дадаюць 100 мілілітраў вады і вараць да таго, пакуль ягада не размякне. Затым здымаюць з агню і з дапамогай блэндара збіваюць у пюрэ. Атрыманую масу прапускаюць праз дробнае сіта. Да яе дадаюць 460 грамаў цукру, перамешваюць і ставяць на невялікі агонь. Пры пастаянным памешванні вараць 30-35 хвілін.

Black currant marmalade Мармелад з чорных парэчак Мармелад из черной смородины
Мармелад з чорных парэчак. Скрын відэа: user-lw5zq3qk8m / YouTube

Каб праверыць гатоўнасць жэле, можна капнуць некалькі кропляў на талерку. Калі капля не расцячэцца і праз некалькі хвілін застыне, то можна зняць з агню і разліць па формачках.

Квас з чорных парэчак

У летнюю спёку вы можаце парадаваць сваіх блізкіх квасам з чорных парэчак. Для гэтага ў 5 літрах кіпячонай вады спачатку раствараюць сталовую лыжку цукру. Затым туды даюць сок, выціснуты з аднаго кілаграма чорных парэчак, і 50 грамаў дражджэй, папярэдне расцёртых з чайнай лыжкай цукру. Атрыманая сумесь ставіцца ў цёплае месца на 2-3 дні. Затым квас разліваецца па бутэльках і захоўваецца ў прахалодным месцы.

Салодкі халаднік

Гэтая страва павінна спадабацца як малым, так і дарослым. Для яго прыгатавання ў блэндары змешваюць 100 грамаў чорных парэчак, 250 мілілітраў кефіру, 60 грамаў смятаны і 1 чайную лыжку цукровай пудры.

Фота: povar.ru

Пасля атрыманае пюрэ прапускаюць праз дробнае сіта, каб ачысціць ад шкурак ягад. Затым яго пераліваюць у талерку і ўпрыгожваюць ягадамі чорных парэчак.

Марынаваныя парэчкі

Марынаваныя ягады будуць добрым дадаткам для смажанай бараніны ці свініны. Іх можна таксама выкарыстаць як аснову для соусу.

Для прыгатавання марынаду на паўтара літра парэчак (тры паўлітровыя слоікі) трэба 450 мілілітры вады змяшаць з 100 мілілітрамі воцату, 400 грамамі цукру, дадаць 5 гарошын духмянага перцу, 5 бутонаў гарчыцы і трохі молатай карыцы.

Халодны марынад заліваецца ў слоікі на 3/4 вышыні. Яны ставяцца ў шырокую каструлю (не забудзьцеся на дно пакласці рашотку ці ручнік). Праз тры хвіліны пасля таго, як марынад закіпіць, слоікі дастаюць і закручваюць.

Каментары1

  • чарная пярэчка
    06.07.2024
    "Абабралі парэчкі, а цяпер не ведаеце, што з імі рабіць?"
    смяецеся? жменька з трох кустоў. неўраджай. можа ў вашай лятуве і ня ведаеце, што з імі рабіць, а тут, калі каго і абіраюць, то простага беларуса.
    затое палюбіла гарбату з парэчкавага ліста. чытала, што ў лісці вітамінаў больш, чым у ягадзе. а паахх

Цяпер чытаюць

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю34

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Усе навіны →
Усе навіны

Рабіць вагоны для мінскага метро зноў хочуць даручыць «Штадлеру»6

«Белтэлекам» зноў аб'явіў пра павышэнне сваіх тарыфаў

Пад Барысавам упалявалі першую ў гэтым сезоне рысь2

Аналітыка Вольгу Харламаву асудзілі на 10 гадоў калоніі6

Беларусы масава бяруць ільготныя крэдыты пад 4%1

У інтэрнэце галасуюць за турыстычны лагатып Беларусі. Сярод лідараў праект былога палітвязня4

Дуа Ліпа ўжо носіць куртку, якую ўсе захочуць гэтай зімой11

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

Заплацілі, каб змерзнуць на стадыёне. Фанаты «Сэлтыка» сабралі 90 тысяч еўра за адну ноч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю34

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць