Свет

Орбан і Пуцін праводзяць сустрэчу ў Маскве

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан прыбыў з візітам у Маскву.

Паведамляецца, што Орбан прыехаў у расійскую сталіцу «ў рамках сваёй міратворчай місіі».

Орбан перад палётам у Маскву апублікаваў у інстаграме такі пост пра сваю місію

Пуцін падчас сустрэчы заявіў Орбану, што на сустрэчы ў іх будзе магчымасць абмеркаваць сітуацыю ва Украіне, піша РБК.

«Вы напэўна ведаеце пра мой выступ перад кіраўніцтвам МЗС — [ён адбыўся] зусім нядаўна ў Маскве. Там выкладзена наша пазіцыя ў дачыненні да магчымага мірнага ўрэгулявання. І, вядома, я гатовы абмеркаваць з вамі нюансы», — сказаў Пуцін.

Орбан у адказ заявіў, што хацеў бы азнаёміцца з меркаваннем расейскага прэзідэнта ў важных для Еўропы пытаннях, а сённяшнюю сустрэчу назваў «асаблівай».

У пачатку тыдня Орбан быў у Кіеве, куды ён прыехаў у рангу кіраўніка краіны, што з 1 ліпеня старшынюе ў ЕС.

Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на візіт Орбана ў Расію не прымусіла сябе доўга чакаць, піша Bild.

«Віктар Орбан едзе да Пуціна ў якасці прэм'ер-міністра Венгрыі.

Еўрапейскую раду па пытаннях замежнай палітыкі прадстаўляе Шарль Мішэль. Пазіцыя ЕС вельмі зразумелая: мы асуджаем расійскую агрэсіўную вайну. Украіна можа разлічваць на нашу падтрымку», — напісаў у X канцлер ФРГ Олаф Шольц.

Кіраўнік еўрадыпламатыі Жазэп Барэль пацвердзіў, што ў Орбана не было мандата ад Бруселя на гэтую паездку.

«Візіт прэм'ер-міністра Віктара Орбана ў Маскву праходзіць выключна ў рамках двухбаковых адносін паміж Венгрыяй і Расіяй», — адзначыў ён.

Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што «ўступкі не спыняць Пуціна».

«Толькі адзінства і рашучасць пракладуць шлях да ўсёабдымнага, справядлівага і трывалага свету ва Украіне», — дадала яна.

Апошні раз Орбан прыязджаў у Маскву ў верасні 2022 года, ужо пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну. Зрэшты, тады ён так і не сустрэўся з Уладзімірам Пуціным, іх перамовы адбыліся толькі праз год у Пекіне.

Каментары

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць