Грамадства44

Па памілаванні выпусцілі 21-гадовую алімпіядніцу і жанчыну, што не стала гаварыць з Азаронкам

Юрый Васкрасенскі назваў яшчэ пяць імёнаў палітзняволеных жанчын, якія нядаўна выйшлі на волю праз памілаванне Лукашэнкам.

Аніта Бакуновіч

Сярод іншых выйшла на свабоду 21-гадовая палітзняволеная Аніта Бакуновіч.

Дзяўчына атрымала хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах, а калі спрабавала выехаць з краіны, была паўторна арыштаваная. Яна атрымала 3,5 года зняволення — за спробу незаконнага перасячэння мяжы, удзел у экстрэмісцкім фарміраванне і за ўдзел у пратэстах.

За кратамі дзяўчына правяла агулам больш за 2,5 года.

Наталля Крук

Таксама на свабодзе цяпер палітзняволеная Наталля Крук, якая ў свой час адмовілася адказваць на пытанні Азаронка.

Дзяўчына была затрыманая ў жніўні 2023 года па вяртанні з Польшчы. Яе асудзілі за ўдзел у пратэстах і «шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі», але тэрмін быў невядомы.

Калі да Наталлі з кабінета ГУБАЗіКа прыйшоў з камерай Рыгор Азаронак, яна адмовілася адказваць на яго пытанні. Проста моўчкі глядзела на прапагандыста.

Па памілаванні адпусцілі таксама Ірэну Клявец, маці чатырох дзяцей.

Ірэна Клявец

Жанчыну арыштавалі па справе «Чорнай кнігі Беларусі» летам 2022 года. Яна працавала ў кадастравым агенцтве і магла правяраць звесткі пра патрэбных людзей. Ірэне прысудзілі 6 гадоў зняволення па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу — ад перавышэння ўлады да распальвання варожасці.

Ірэна Клявец выйшла на свабоду падчас апошняй хвалі памілавання ў снежні 2024 года.

Іншыя вызваленыя, пра якіх стала вядома, — Іна Пальцава, а таксама жанчына па прозвішчы Волкава. 

Каментары4

  • Acab
    10.01.2025
    Кручыха крутая!
  • Cranberry
    10.01.2025
    Потуги перевернуть страницу.
    Когда же придет это холодное лето 53?
  • Віктар
    10.01.2025
    Латарэя у нармальнай краіне: купіць білет і выйграць/не выйграць грошы.
    Латарэя ў Беларусі:
    - не трапіць/ трапіць у турму, бо "пашанцавала" недзе засвеціцца (на відэа, у інэце і тп)/дайшла рэпрэсіўная чарга
    - не выйсці/выйсці па памаліванні, бо спісы на памілаванне рандомныя і малалічныя.

    Якая сістэма, такая і латарэя.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?2

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Падлеткі п'юць лекі ад раку, каб стаць вышэйшымі. Дактары б'юць трывогу

Нямецкія футбольныя клубы пачалі абмяжоўваць смартфоны на стадыёнах

Расія атакавала балістычнымі ракетамі Паўночны і Паўднёвы масты Кіева2

У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае2

Былая жонка буйнога беларускага бізнэсмена прысвяціла разводу мастацкую выставу: з выкарыстанымі прэзерватывамі12

Па Мазыры панесліся чуткі пра маньяка і серыйныя забойствы. А што напраўду?

18‑гадовы аргенцінскі футбаліст памёр пасля прылёту мяча ў галаву1

Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі21

Беёнсэ стала першай артысткай, якую намінавалі на «Грэмі» 100 разоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?2

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць