Эканоміка22

Красавіцкі снег засыпаў клубнічныя плантацыі на Палессі. Ці паўплывае гэта на ўраджай?

Красавіцкі снег накрыў не толькі вуліцы і дарогі, але і прыватныя клубнічныя плантацыі. У сацсетках баяцца, што пасля гэтага клубніц не будзе і цэны на ягады ўзляцяць да нябёсаў. Ці так гэта, разбіралася BG.Media.

Незвычайнае красавіцкае відэа з заснежанай клубнічнай плантацыяй у Лунінецкім раёне ўскалыхнула карыстальнікаў тыктоку.

З моманту публікацыі ролік набраў амаль 13 000 праглядаў і больш за 2000 каментароў.

Людзі запанікавалі: няўжо любімая летняя ягада ў гэтым годзе стане раскошай?

У каментарах да роліка пачалі гучаць трывожныя прагнозы: «Будзе па 60 рублёў за кіло», «Я ўчора па 16 браў, сёння ўжо 33!» — дзяліліся ўражаннямі карыстальнікі.

Асцярогі і факты

Многія каментатары пісалі, што ўраджаю клубніц сёлета можна не чакаць, аднак аграрыі і вопытныя садоўнікі паспяшаліся супакоіць народ: снег — гэта не бяда.

«Гэта нават добра, што снег. Ён хавае расліны і абараняе ад марозу», — пішуць у каментарах.

«Галоўнае, што не ўдарыў моцны мінус, клубніцы яшчэ не зацвілі», — дадаюць іншыя.

Цана пад пытаннем

Тым не менш, чуткі пра падаражанне ўжо спарадзілі сапраўдны ажыятаж. Некаторыя ўпэўненыя, што праз капрызы надвор'я ўраджай будзе меншы — а значыць, і цана вышэйшая. У ход ідуць эмацыйныя прагнозы.

«Зноў будзе як з цюльпанамі — выкінуць, але не прададуць танней»;

«Каму патрэбныя клубніцы па цане золата?»

Іншыя — ставяцца да сітуацыі з іроніяй:

«Ну не будзе іх — і што? Галоўнае, каб бульба ўрадзіла»;

«Не панікуем, гэта не землятрус».

Дык чаго чакаць?

Рабіць высновы пакуль рана. Усё залежыць ад надвор'я ў найбліжэйшыя тыдні. Калі не будзе рэзкіх замаразкаў, ураджай можа быць цалкам стандартным. Але калі капрызы прыроды працягнуцца, дэфіцыт клубніц сапраўды магчымы — а значыць, і рост цэнаў.

Беларусам застаецца спадзявацца на спрыяльную вясну і рыхтавацца да сезона: магчыма, клубніцы сёлета стануць не проста ласункам, а прадметам абмеркаванняў і разлікаў. Зрэшты, гэта далёка не першы раз, калі надвор'е дыктуе цэны на прылаўках у Беларусі.

Каментары2

  • гарна лыжніца
    09.04.2025
    пта. ну вот только я хотела клубнички купить.

    а погода говорит - не надо.
  • даведка
    09.04.2025
    Лимонов в этом году точно можно уже не ждать с плантаций Полесья...

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць