Грамадства66

Лукашэнка прызнаў вялікія праблемы на «Амкадоры»

Узгадняючы прызначэнне намесніка старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Аляксандра Шчаковіча на пасаду кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Мінска, Лукашэнка даручыў яму звярнуць асаблівую ўвагу на прадпрыемства «Амкадор», адна з вытворчасцяў якога размешчана на тэрыторыі раёна.

Адно з памяшканняў «Амкадор». Фота: amkodor.by

«Я вельмі буду чакаць твайго падключэння. З «Амкадорам» у нас вялікія праблемы», — заявіў Лукашэнка.

«Трэба прыводзіць гэтае прадпрыемства да прытомнасці. І ні ў якім разе нельга загубіць. «Амкадор» — гэта вельмі перспектыўнае для нас і для Расіі прадпрыемства. На нашым агульным рынку вельмі важнае. Таму ўнікай», — даў ён даручэнне.

Нядаўна стала вядома, што перастаў быць уласнікам машынабудаўнічага холдынгу «Амкадор» набліжаны да ўлады бізнэсмен Аляксандр Шакуцін. Дзяржава адабрала ў яго кампанію, аддаўшы яе пад кантроль БелАЗа.

Каментары6

  • Ёсік
    17.04.2025
    Бачыш, стары зь сінімі пальцамі, як цябе ўсе ў зман уводзяць - ірвуць разам кувуны, зьбіраюць каменьне на полі, бьюць дровы, і расказваюць, шчэ трошачкі, і франтальныя пагрузчыкі таёта н кому не патрэбнымі будуць, бо Амкадор усе рынкі кантралюе. І з Гамсельмаш так сама, і маз з мтз, і электрычны беларускі аўто ў с.ацы, бо толькі ты ведаеш эканамічныя законы. Хутка дзеткі, а мо і твае чыноўнікі на берасьце палкамі пісаць будзеце, дзецям заплечнік у школу не набудзеш, змагар з цэнамі хрэнаў. На кірмашах бульбы па 3,5 - 4,5 процьма, а з тваімі Крамам па 1,8 - 2,5 га.но ляжыць ці наогул няма. С.аны савецкі чалавек, калі ты ўжо сыдзеш.
  • даведка
    17.04.2025
    Учитывая, что этот Щекович всю жизнь прозябал в профсоюзах и нигде не работал, то ему как экс-зампреду ФБП предстоит контроль за сокращениями на «Амкодоре».
  • Gorliwy Litwin
    17.04.2025
    Смургонец, абсалютна! Таксама адразу кінулася ў вочы. Па руску избегай!

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

«99,9%, што ён загінуў». Таццяна Шостак — пра знікненне мужа «Тора» і жыццё ва Украіне пасля страты11

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма29

«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі11

Кушнер назваў Пуціна «гістарычнай асобай»9

На дыстанцыйнай працы знікла святло ці інтэрнэт. Ці могуць звольніць за прагул?1

Работніка лясніцтва з‑пад Мінска асудзілі за «распальванне варожасці» — падобна, за антываенную пазіцыю10

Абяцалі 1000 даляраў. Беларус паехаў на заробкі ў Расію і там двойчы трапіў у працоўнае рабства4

Новы сезон серыяла «Бальніца Піт» выйдзе 7 студзеня

«А дзе ЖЭС?» Беларус сам адмыў увесь пад’езд пасля пражывання там бяздомнага ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць