Знайшлося яшчэ адно пацвярджэнне таго, што «Амкадорам» кіруе не Шакуцін, а менеджары БелАЗа
«Люстэрка» атрымала ад «Белпола» даверанасць, якую выпісаў генеральны дырэктар БелАЗа.

У дакуменце паведамляецца, што БелАЗ з'яўляецца часовым знешнім кіраўніком на «Амкадоры». Указана і падстава для гэтага — рашэнне Мінскага гарвыканкама для службовага карыстання ад 3 студзеня 2025 года.
Генеральны дырэктар БелАЗа Сяргей Лесін дае намесніку генеральнага дырэктара «Амкадора» Вадзіму Жуку права падпісваць разнастайныя дакументы, выдаваць даверанасці дылерам і завяраць копіі дакументаў.

Нагадаем, 14 сакавіка «Нашай Ніве» стала вядома, што Аляксандр Шакуцін больш не ўласнік свайго машынабудаўнічага холдынгу «Амкадор».
Дзяржава адабрала ў камерсанта кампанію, аддаўшы яе пад кантроль БелАЗа. Сам Шакуцін з пачатку года не фігуруе на пратакольных фота з «Амкадора» і, магчыма, чакае, пакуль скончыцца бура ў Расіі.
Чытайце таксама: Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам
-
Пілотам і праваднікам airBaltic прапанавалі звальняцца або пераводзіцца ў Папуа — Новую Гвінею
-
«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі
-
Змяніліся патрабаванні да праектавання жылых дамоў. Дазволілі большыя кватэры-студыі і памянялі нормы для санвузлоў і тамбураў
Каментары