Усяго патроху88

Ад кляшчоў абароніць гэты аптэчны сродак

Энтамолаг з 40-гадовым стажам раіць просты спосаб, які дапаможа пазбегнуць укусу кляшча.

Клешч
Клешч. Фота: Wikimedia Commons

Амерыканскі энтамолаг Томас Мазер ужо больш за 40 гадоў вывучае кляшчоў і хваробы, якія яны пераносяць. У інтэрв’ю The Washington Times ён запэўнівае: адна з самых эфектыўных і недарагіх мераў абароны — раз на месяц апрацоўваць абутак сродкам з перметрынам.

Чаму менавіта абутак?

Кляшчы найчасцей падымаюцца знізу — з травы, апалага лісця і кустоў. Абутак становіцца першым пунктам кантакту: німфы і лічынкі памерам з макавае зерне непрыкметна чапляюцца да тканіны, а потым перабіраюцца на скуру.

Таму, як кажа Мазер, «калі вы не можаце ўбачыць кляшча, сканцэнтруйцеся на тым, адкуль ён можа на вас трапіць».

Які сродак падыдзе?

У беларускіх аптэках прадаецца «Перметрын 0,5% спрэй» — прэпарат, які звычайна ўжываюць для лячэння педыкулёзу. Ён каштуе каля 6—10 рублёў (50 мл) і прадаецца без рэцэпту. Прэпарат утрымлівае тую ж канцэнтрацыю перметрыну (0,5%), якую рэкамендуе для апрацоўкі абутку ад кляшчоў Томас Мазер. Пры правільным выкарыстанні сродак бяспечны і эфектыўна адпужвае паразітаў.

Як апрацоўваць абутак?

1. Рабіце апрацоўку на вуліцы або на балконе.

2. Шчодра распыліце сродак, каб уся паверхня абутку стала вільготнай.

3. Пакіньце сушыць на адкрытым паветры да поўнага высыхання.

4. Паўтарайце раз на месяц у перыяд актыўнасці кляшчоў .

Мазер сцвярджае, што з яго практыкі, падыходзяць любыя віды абутку: боты, красоўкі, рабочы абутак, нават гумавыя боты. Перметрын не псуе тканіну, скуру ці гуму. Таксама ім можна апрацоўваць вопратку і рыштунак.

Важна:

• Не апрацоўвайце абутак у памяшканні.

• Не дазваляйце катам кантактаваць з апрацаваным абуткам да яго поўнага высыхання — для іх вільготны перметрын таксічны.

А што наконт натуральных сродкаў?

Многія спадзяюцца на алеі лаванды, кедра ці гваздзікі. Аднак, паводле Мазера, яны менш эфектыўныя або дзейнічаюць кароткі час. Пакуль што няма пераканаўчых навуковых доказаў іх надзейнасці. Даследаванні працягваюцца.

Дадатковыя спосабы абароны ад укусаў кляшчоў:

  • Надзявайце высокія шкарпэткі і боты, запраўляйце штаны ў шкарпэткі.
  • Закрывайце ўсе адтуліны ў вопратцы — з дапамогай рэменя, гумак ці шчыльнай тканіны.
  • Выкарыстоўвайце зарэгістраваныя рэпеленты.
  • Ідзіце па цэнтры сцяжынкі, пазбягайце высокай травы і кустоў — там кляшчы асабліва актыўныя.
  • Пасля вяртання дадому аглядайце сябе, дзяцей і хатніх жывёл. Расчашыце сабаку.
  • Адразу пасля прагулкі прыміце душ, каб змыць рэшткі рэпеленту і выпадковых кляшчоў.
  • Вопратку пажадана адразу закінуць у сушылку на высокую тэмпературу на 10 хвілін — гэта знішчае кляшчоў. Рэчы, апрацаваныя перметрынам, майце за звычку мыць асобна.

Каментары8

  • Отец Засандалий
    11.05.2025
    Скипидаром надо пользоваться.
  • таксічны
    11.05.2025
    толькі ён таксічны для коцікаў і некторых сабак. няма сабак - няма кляшчэй, усё лагічна.
  • Беларуска
    12.05.2025
    Žvir, а хвароба Лайма - барэліоз? Не чулі пра такую? Страшная хвароба, бо дрэнна дыягнасціруецца. Яшчэ кляшчы пераносяць эрліхіоз. Ах гэтых хвароб, на жаль, прышчэпак няма. Барэліі перадаюцца, калі нават не клешч, а німфа ўкусіць. Гэтыя пачвары амаль нябачныя, бо маленькія. Калі гаварыць пра энцэфаліт, то прышчэпка не дае гарантыі, што не захварэеце, хвароба проста лягчэй будзе працякаць, але шмат у каго імунітэт не выпрацоўваецца наогул, а чалавек думае, што ёсць прышчэпка, і ўсё ок.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Як у кіно. У цэнтры Гродна 19‑гадовы хлопец з аднаго ўдару паваліў слуп13

Свет на парозе фінансавага абвалу, яшчэ больш агрэсіўны Трамп і небяспека для Тайваня. The Economist даў прагноз на 2027 год13

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць