Грамадства

«Баюся расчараваць прадаўца». Эксперт растлумачыў, чаму манета за 16 тысяч можа быць пераацэненай

На інтэрнэт-пляцоўцы ay.by з’явілася аб’ява аб продажы манеты наміналам 10 польскіх грошай, адчаканенай у 1840 годзе. Уладальнік ацаніў рэдкі лот у 17 999 беларускіх рублёў.

Згодна з інфармацыяй, манета была выпушчаная Варшаўскім манетным дваром. Асаблівасць экзэмпляра заключаецца ў матэрыяле — медзь. Прадавец мяркуе, што гэта магла быць пробная чаканка, што робіць манету асабліва каштоўнай. Медныя 10 грошаў 1840 года адносяцца да катэгорыі R4, што азначае, што існуе менш за дзесяць такіх экзэмпляраў. Пры гэтым аналагічныя манеты з срэбра каштуюць значна танней.

Прадавец адзначыў, што манета знаходзіцца ў добрым стане (VF — Very Fine), хоць і мае невялікія сляды зносу. Для пацверджання матэрыялу манету асцярожна ачысцілі ад цёмнай паціны.

Таргі завяршаюцца 8 ліпеня.

Сітуацыю пракаментаваў Onliner.by навуковы супрацоўнік Акадэміі навук Усевалад Юргенсон. Эксперт распавёў, што, на яго думку, рэальная каштоўнасць манеты можа быць моцна пераацэненай, і растлумачыў, з чым гэта звязана. Вось яго каментар

«Баюся расчараваць прадаўца, але з куды большай доляй верагоднасці гэта манета — усяго толькі медная пасрэбраная падробка тых часоў, зробленая на шкоду абарачэнню. Безумоўна, рэч цікавая, але далёка не такая рэдкая, як хацелася б думаць.

Справа ў тым, што медны 1-грошавік і срэбраны 10-грошавік мелі аднолькавае афармленне і дыяметр. У той час умельцы часта зрэзвалі адзінку, напайвалі лічбу 10, пакрывалі манету срэбрам і прадавалі як больш каштоўную. Пік падобных падробак якраз прыйшоўся на 1840 год.

Не выключаю і варыянт памылкі прадаўца пры вызначэнні металу. У сплаве 10-грашавікоў срэбра змяшчалася вельмі мала — проба 194-я (менш за 20 % срэбра і больш за 80 % медзі). Пры пэўных умовах такія манеты могуць набываць «медны» выгляд.

Важна ўлічваць і тое, што пры чыстцы паціны верхні, адбелены, пласт манеты вельмі лёгка пашкодзіць. Пры чаканцы манету адбельвалі, каб стварыць уражанне большага ўтрымання срэбра, але ў сплаве яго практычна не было. Пасля ачысткі манета магла стаць больш «меднай» на выгляд.

Такім чынам, сцвярджаць, што манета сапраўды медная і пры гэтым не з’яўляецца падробкай, можна толькі пасля дэталёвай экспертызы, уключаючы аналіз складу сплаву. Судзячы па фота, хутчэй за ўсё, ідзе гаворка не пра медны пробны варыянт, а пра пашкоджаную паверхню нізкапробнага більёна (сплаву срэбра і медзі з мінімальным утрыманнем срэбра)».

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў6

У ЕС назвалі лідара, які спазняецца на саміты і пакідае іх першым11

Новы рэстаранны трэнд — хадзіць на вячэру аднаму5

Дураў папярэдзіў уладальнікаў айфонаў пра масавы ўзлом праз звычайныя сайты4

Прэпараты для пахудзення выпусцілі ў выглядзе шакаладак

У Чорную пятніцу беларусы штурмавалі Zara ды Massimo Dutti23

Дзяўчына з Гродна пяць гадоў кідала ў скарбонку двухрублёвыя манеты. А цяпер паказала, што атрымалася3

Youtube аднавіў відэа Сяргея Ціханоўскага з Мікітам Мелказёравым10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць