Вайна22

Расія ўдасканаліла атакі дронамі — забяспечваць тыл украінцам становіцца цяжэй

У апошнія месяцы Расія пачала ўжываць новыя метады, каб павялічыць радыус дзеяння сваіх ударных беспілотнікаў і бязлітасна атакаваць украінскае тылавое забеспячэнне, спрабуючы перашкодзіць людзям і грузам дабрацца да лініі фронту. Дарогі ў 30 кіламетрах ад бліжэйшых расійскіх пазіцый, якія доўгі час лічыліся бяспечнымі, цяпер падвяргаюцца рэгулярным абстрэлам, піша The Wall Street Journal.

Згарэлыя ўкраінскія вайсковыя аўтамабілі на лініі фронту ў Данецкай вобласці, 10 верасня 2025 года. Фота: AP Photo/Alex Babenko

Нацэльваючыся на лініі забеспячэння, расійскія войскі спадзяюцца ізаляваць украінскія апорныя пункты, якія засталіся ў Данецкай вобласці і якія расейцы не змаглі захапіць.

Кіеў прыстасоўваецца, усталёўвае супрацьдронныя сеткі на маршрутах забеспячэння, перасоўваецца ноччу і на невялікіх транспартных сродках замест грузавікоў.

Тым не менш, расійскія атакі дронамі пагаршаюць існуючы недахоп усяго — ад вады да боепрыпасаў і, асабліва, жывой сілы — уздоўж лініі фронту.

Зусім нядаўна беспілотныя лятальныя апараты з выбухоўкай зрабілі практычна немагчымай перакідку людзей у акопы на перадавой на бронетэхніцы, якая ўяўляе сабой лёгкую мішэнь. Ужо больш за год салдаты з абодвух бакоў у асноўным пераадольваюць апошнія некалькі кіламетраў пешшу, несучы з сабой харчы. Ратацыя войскаў стала настолькі складанай, што салдаты часам праводзяць на пазіцыях месяцы, таму што няма магчымасці бяспечна адправіць папаўненне.

Цяпер тэхналагічныя дасягненні — дроны на оптавалакне, няўразлівыя для РЭБ — дазваляюць Расіі пагражаць украінскім дарогам далей ад лініі фронту, чым у мінулым.

Акрамя таго, украінскія вайскоўцы заявілі, што ў апошнія месяцы расійскія войскі пачалі выкарыстоўваць новую тактыку: цяжкія беспілотнікі — «караблі-носьбіты» — залятаюць далёка за лінію кантролю і выпускаюць невялікія беспілотнікі з выбухоўкай, якія затым атакуюць украінскую тэхніку. Карабель-носьбіт таксама служыць рэтрансляцыйны антэнай, якая падтрымлівае сувязь дронаў са сваімі пілотамі. Дроны аказваюцца больш дакладнымі ў нанясенні ўдараў у радыусе 30 км.

Па словах украінскіх вайскоўцаў, да нядаўняга часу дарога, якая злучала Ізюм у Харкаўскай вобласці са Славянскам у Данецкай, лічылася бяспечнай. Аднак у гэтым месяцы дарога рэгулярна падвяргалася абстрэлам, уключаючы цывільныя аўтамабілі.

Хоць на фронце вучацца супрацьдзейнічаць гэтым атакам, сродкаў для абароны недастаткова.

Дзмітрый Запарожац, падпалкоўнік 11‑га армейскага корпуса УСУ, кажа, што на дадзены момант ва Украіны проста няма дастатковых рэсурсаў для абароны ліній забеспячэння па ўсім фронце. Сучасныя сістэмы, такія як радары ізраільскага вытворчасці, каштуюць мільёны даляраў кожны і ахопліваюць усяго каля 10 км. Электронныя глушылкі таксама дарагія і знаходзяцца ў дэфіцыце.

Каментары2

  • Барадзед
    21.09.2025
    Рашисты не могут пробиться сквозь украинскую оборону.
  • Янка
    22.09.2025
    Ну дык тыя ж праблемы і ў расейцаў, да якіх дадаюцца праблемы з палівам, бо НПЗ у рашы масава гараць ды выбухаюць, у тым ліку і толькі што адрамантаваныя. Нашмат больш церпіць ад гэтага тый, хто наступае любым коштам. Таксама ў найбліжэйшы час мы пабачым і дроны-перахопнікі з адмысловай зброяй, бо дронавы прагрэс у гэтай вайне моцна нагадвае прагрэс баявой авіяцыі пад час WW1

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?10

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет51

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой4

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

«Госпадзе, такое трызненне!» Усё больш беларусак пішуць, што ім званілі з міліцыі і пыталіся, ці жывыя яны2

Падлеткі п'юць лекі ад раку, каб стаць вышэйшымі. Дактары б'юць трывогу

Нямецкія футбольныя клубы пачалі абмяжоўваць смартфоны на стадыёнах

Расія атакавала балістычнымі ракетамі Паўночны і Паўднёвы масты Кіева2

У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае2

Былая жонка буйнога беларускага бізнэсмена прысвяціла разводу мастацкую выставу: з выкарыстанымі прэзерватывамі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?10

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць