Здарэнні11

Міліцыя затрымала пяцярых закладчыкаў наркотыкаў

Работнікі наркакантролю Заводскага РУУС пры сілавой падтрымцы АМАПа затрымалі групу наркакур'ераў.

У дамах у аднаго з іх, 32‑гадовага жыхара Мінскага раёна, а таксама ў закладках канфіскавана больш за кілаграм мефедрону і гашышу. Затым аператыўнікі выйшлі яшчэ на чацвярых мужчын ва ўзросце ад 27 да 46 гадоў, у якіх знойдзены мефедрон і марыхуана.

Вядома, што фігуранты працавалі на наркамаркет: аптовыя партыі «тавара» фасавалі на дробныя і павінны былі раскласці па тайніках, але не паспелі.

Заведзена крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Затрыманым пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары1

  • цікава
    14.11.2025
    У дамах у аднаго з іх, 32‑гадовага жыхара Мінскага раёна,...

    Такі два, прынамсі, дома было у жыхара Мінскага раёна?
    ------

    Кажуць мая былая суседка пабудавала сабе дом. Колісь ёй нехта пабіў шыбы у шклопакеце на кухні. Цяпер кватэра здаецца.

    Праўда было неяк дзіўнае непаразуменне з супрацоўніцай пошты.

    Чаму паштарка не мела ў той дзень ключа ад дамафона(запорна-перагаворнага прыстасавання), не ведаю, але чамусці былая суседка не захацела адчыніць ёй дзверы, камунікуючы праз трубку дамафона:

    - Я вас видеть больше не хочу!

    - А что, [імя], опять посылки из Китая?! Работы ж больше нету никакой? Да, [имя]?

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

У Мінску ў наземным грамадскім транспарце можна аплаціць праезд банкаўскай карткай2

Лаўрова спыталі, ці ўдаліся перамовы Пуціна з Трампам і Сі. Адказ быў няўцямным ВІДЭА1

Перамовы Трампа, Пуціна і Сі працягваліся паўтары гадзіны

У пяць разоў вырасла колькасць скаргаў, якія стаў задавальняць Вярхоўны суд. Лукашэнка спытаў, што адбываецца6

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць