Свет

ААЭ і Саудаўская Аравія прыгразілі Ірану адказам на ўдары па іх тэрыторыі

Міністэрства абароны Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у сваёй афіцыйнай заяве паведаміла, што краіна стала аб’ектам «абуральнай атакі з выкарыстаннем іранскіх балістычных ракет». 

Фота: Getty Images

У заяве адзначаецца, што пры перахопе аскепкі ракеты ўпалі на жылы раён Абу-Дабі, у выніку чаго загінуў адзін чалавек.

«ААЭ пакідаюць за сабой поўнае права адказаць на гэтую эскалацыю і прыняць усе неабходныя меры для абароны сваёй тэрыторыі, сваіх грамадзян і жыхароў», — аб’явіла ведамства.

Міністэрства замежных спраў Саудаўскай Аравіі асудзіла «абуральную агрэсію Ірана» і выказала поўную салідарнасць з краінамі ААЭ, Бахрэйнам, Катарам, Кувейтам і Іарданіяй. Таксама было зроблена папярэджанне аб сур’ёзных наступствах у выпадку працягнення падобных «парушэнняў міжнароднага права».

Міністэрства абароны Катара заявіла, што ўзброеныя сілы паспяхова адбілі другую хвалю атак, назваўшы ўдары «абуральным парушэннем» свайго суверэнітэту.

Ведамства адзначыла, што Катар заўсёды заклікаў да дыялогу з Іранам і што напады на краіну «не могуць быць прыняты ні пад якім апраўданнем або прычынай», паколькі яна заўсёды трымалася ў баку ад рэгіянальных канфліктаў.

Раней Іран нанёс удары па амерыканскіх ваенных аб’ектах у некалькіх краінах рэгіёну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць