Грамадства

Пад Мядзелам прадаюць праз аўкцыён былы школьны музей

У Мядзельскім раёне на аўкцыён выставілі будынак былога школьнага музея Нарачанскай сярэдняй школы №1. Інфармацыя пра продаж размешчана на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць».

Фота: БУТБ-Маёмасць

Будынак быў пабудаваны ў 1959 годзе. Ён аднапавярховы, драўляны, з прыбудовай. Агульная плошча складае 58,7 квадратнага метра. Сцены зробленыя з бярвення і пафарбаваныя, таксама да аб’екта адносіцца агароджа.

Разам з будынкам новы ўладальнік атрымае зямельны ўчастак плошчай 2,79 соткі. Зямля будзе перададзена пераможцу аўкцыёну ў арэнду на 40 гадоў. Пры неабходнасці можна змяніць мэтавае прызначэнне ўчастка — напрыклад, адкрыць там гатэль, аб’ект грамадскага харчавання, краму або адміністрацыйную ўстанову.

Пры гэтым частка тэрыторыі знаходзіцца ў ахоўнай зоне ліній электраперадачы, што накладае пэўныя абмежаванні на выкарыстанне зямлі.

Пачатковая цана аб’екта складае 3580 рублёў. Аўкцыён запланаваны на 27 сакавіка.

Каментары

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

«99,9%, што ён загінуў». Таццяна Шостак — пра знікненне мужа «Тора» і жыццё ва Украіне пасля страты11

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма29

«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі11

Кушнер назваў Пуціна «гістарычнай асобай»9

На дыстанцыйнай працы знікла святло ці інтэрнэт. Ці могуць звольніць за прагул?1

Работніка лясніцтва з‑пад Мінска асудзілі за «распальванне варожасці» — падобна, за антываенную пазіцыю10

Абяцалі 1000 даляраў. Беларус паехаў на заробкі ў Расію і там двойчы трапіў у працоўнае рабства4

Новы сезон серыяла «Бальніца Піт» выйдзе 7 студзеня

«А дзе ЖЭС?» Беларус сам адмыў увесь пад’езд пасля пражывання там бяздомнага ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць