Свет33

Касмічны карабель «Арыён» дасягнуў зоны гравітацыйнага ўплыву Месяца

Касмічны карабель «Арыён» цяпер знаходзіцца ў пункце, дзе сіла прыцягнення Месяца дзейнічае мацней, чым гравітацыя Зямлі, паведамілі ў NASA.

Крысціна Кох глядзіць на Зямлю. Фота: NASA via Getty Images

Астранаўты знаходзяцца ў дарозе каля пяці дзён. А 8:42 (па мінскім часе) «Арыён» увайшоў у зону ўплыву Месяца: адтуль касманаўты могуць адначасова бачыць Зямлю і Месяц і, магчыма, нават сонечнае зацьменне, калі Сонца, з пункту гледжання «Арыёна», знікне за Месяцам.

Цяпер астранаўтаў чакаюць вырашальныя гадзіны: у 20:00 яны павінны абляцець Месяц. Для вырашальнага манеўру, які, між іншым, будзе транслявацца ў прамым эфіры на YouTube, адведзена шэсць гадзін.

У гэты час «Арыён» максімальна наблізіцца да Месяца: «Яны праляцяць над адваротным бокам Месяца і сфатаграфуюць месяцовыя ўтварэнні, якія яшчэ ніколі не бачыла чалавечае вока», — паведамляе NASA.

Нягледзячы на высокія тэхналогіі і гонку за рэкордамі, на караблі знайшлося месца і для велікоднай традыцыі: экіпаж «Арыёна» схаваў на борце велікодныя яйкі.

«Гэта былі, праўда, абязводжаныя яйкі, але мы ўсе былі вельмі шчаслівыя», — сказала амерыканская астранаўтка Крысціна Кох.

На борце знаходзяцца амерыканскія астранаўты Віктар Гловер, Крысціна Кох і Рыд Уайзман, а таксама канадскі астранаўт Джэрэмі Хансен. Кох — першая жанчына на борце місіі NASA.

Каментары3

  • Жвір
    06.04.2026
    А навошта бачыць тыя "ўтварэньні" на адваротным баку месяца ? Іншы бок месяца такі самы, як і бок бачны з Зямлі. Тады дзеля чаго было выпраўляць людзей глядзець ? Можа там насамрэч камп іншаплянэтнікаў, і яны запрасілі людзей пагасьцяваць ды хочуць перадаць ім сакрэтныя тэхналёгіі вечнага жыцьця й неабмежаванай улады ? а нас проста ўводзяць у зман ?
    Ну, няма ніякай іншай лёгіцы ў тым палёце...
  • Барадзед
    06.04.2026
    Следим затаив дыхание.
  • Жвір
    06.04.2026
    Барадзед, вой, нядобрыя прадчуваньні, як бы чаго благога ня сталася. Паляцелі во, не ўзгадніўшы з Богам...

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць