Усяго патроху

З возера ў Швейцарыі дасталі груз 2000‑гадовага судна — гладыятарскія мячы, манеты, посуд

У Неўшатэльскім возеры ў Швейцарыі знайшлі больш за тысячу вельмі добра захаваных керамічных прадметаў і мячоў перыяду 20—50 гг. н. э. Верагодна, яны прызначаліся для аднаго з рымскіх лагераў, але судна, якое перавозіла прадметы, пацярпела крушэнне, піша Euronews.

Уражальная знаходка ў Неўшатэльскім возеры ў Швейцарыі. Фота: Fondation Octopus

Першапачаткова археолагі Фаб'ен Лангенегер і Жульен Пфіфер трымалі ўражальную знаходку ў сакрэце, каб яе не разрабавалі.

«Мы абодва з асцярожнасцю наблізіліся да гэтай кучы, якая магла быць складам мін, што засталіся з часоў Другой сусветнай вайны. Але калі я ўключыў падсветку фотаапарата, праявіўся характэрны тэракотавы колер. Зірнуўшы на некалькі разбітых талерак, мы зразумелі, што гэтая знаходка незвычайная», — узгадвае Жульен Пфіфер.

Паводле яго слоў, карабель, які перавозіў груз, верагодна, затануў паміж 20 і 50 гг. н. э. Зараз навукоўцы аналізуюць рэшткі ежы, знойдзеныя ў керамічных сасудах.

Знаходка была зроблена ў канцы лістапада 2024 года, але доўгі час трымалася ў сакрэце, каб пазбегнуць марадзёрства.

Здымкі з беспілотніка, якія паказалі цёмную пляму ў вадзе Неўшатэльскага возера, што стала больш празрыстым у апошнія гады, паслужылі імпульсам для апускання — навукоўцы падазравалі, што на дне знаходзіцца затанулае судна. Вывучэнне знаходкі доўжылася два тыдні ў 2025 годзе і амаль месяц у 2026 годзе. Падводныя археолагі з фонду «Васьміног» знайшлі больш за 1000 прадметаў.

Гэтая манета ляжала на дне Неўшатэльскага возера. Фота: Fondation Octopus

Мяркуецца, што гаворка ідзе пра грузавое судна, якое павінна было даставіць у рымскі лагер кухоннае начынне, вырабленае ў Швейцарыі. Адна з скрыняў была датавана 17 годам нашай эры.

Абломкі самога судна пакуль не знойдзены. У апошнія дзесяцігоддзі рымскія караблі знаходзілі ў нямецкай рацэ Рэйн і ў французскай Роне.

Таксама былі знойдзены прадметы, якія адносяцца да рыштунку легіянераў — а менавіта два гладыятарскія мячы, кінжал, спражка рамяня і фібула. На думку каманды археолагаў, яны сведчаць пра тое, што карабель суправаджалі легіянеры. Улічваючы колькасць знойдзеных артэфактаў, груз мог прызначацца для легіёна колькасцю каля 6 тысяч чалавек.

Меч з драўлянай рукаяткай на дне Неўшатэльскага возера. Фота: Fondation Octopus

Таксама была знойдзена плеценая карзіна, якая, паводле слоў археолагаў, «цудам захавалася ў азёрнай крэйдзе і змяшчае групу з шасці керамічных прадметаў, якія адрозніваюцца па сваім вырабе ад астатняга грузу». Даследчая група мяркуе, што гэта менш складаны посуд і ежа матросаў карабля.

«Мы дасталі з вады ўсе артэфакты — крыху больш за тысячу, — якім пагражала небяспека быць пашкоджанымі якарамі ці сеткамі або скрадзенымі марадзёрамі. Зараз гэтыя артэфакты чысцяцца і апрацоўваюцца камандай рэстаўратараў на сушы. Па завяршэнні гэтага этапу рэстаўратары змогуць абмеркаваць з археолагамі тое, што яны заўважылі, — тлумачыць Жульен Пфіфер. — Рэстаўратары змогуць распазнаць дэталі (напрыклад, вытворчыя пячаткі, сляды ежы, ахоўныя элементы, такія як салома паміж талеркамі), якія нам вельмі цяжка разгледзець у вадзе».

Каманда фонду рыхтуе кнігу і дакументальны фільм, якія будуць апублікаваны ў 2027 годзе. Выстава ўражальных знаходак будзе арганізавана ў найбуйнейшым археалагічным музеі Швейцарыі Laténium у Неўшатэлі.

Каментары

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць