Свет

У іранскім рэжыме раскол наконт перамоў з ЗША

Ілюзія згуртаванасці іранскага кіраўніцтва развейваецца.

Маджтаба Хаменеі. Фота: Morteza Nikoubazl/NurPhoto via Getty Images

Унутры рэжыму ідзе вострая дыскусія пра далейшыя крокі ў адносінах да ЗША. Паводле звестак Iran International, у сакрэтным лісце да вярхоўнага лідара Маджтабы Хаменеі высокапастаўленыя палітыкі заяўляюць: Іран павінен весці з амерыканцамі перамовы наконт сваёй ядзернай праграмы, піша Bild.

Частка кіраўніцтва лічыць перамовы неабходнымі для стабілізацыі сітуацыі. Іншыя, наадварот, разглядаюць нават абмеркаванне ядзернага пытання як відавочнае парушэнне «чырвоных ліній» — бо, як сцвярджаецца, Хаменеі даў устаноўку, што гэта не павінна абмяркоўвацца з Вашынгтонам.

Некаторыя вядучыя іранскія палітыкі падпісалі ліст, іншыя адмовіліся.

Сярод тых, хто падпісаў, — прэзідэнт Масуд Пезешкіян і старшыня парламента Махамад Багер Галібаф.

Іх апаненты, такія як дыпламат Алі Багеры Кані, як сцвярджаецца, нават мэтанакіравана распаўсюджвалі гэты ліст.

Паралельна абвастрылася спрэчка вакол перамоў. Прыхільнікі жорсткай лініі абвінавачваюць перамоўную каманду ў тым, што яна свядома парушыла пазіцыю кіраўніцтва. Некаторыя, як намеснік кіраўніка камісіі па нацыянальнай бяспецы Махмуд Набавіян, адкрыта называюць перамовы «стратэгічнай памылкай».

Пры гэтым іранскае кіраўніцтва спрабуе схаваць унутраны канфлікт. Некалькі высокапастаўленых палітыкаў распаўсюдзілі амаль ідэнтычныя заявы. Галібаф сказаў: «У Іране няма ні жорсткай, ні ўмеранай лініі. Мы ўсе іранцы і рэвалюцыянеры». Прэзідэнт Пезешкіян таксама падкрэсліў адзінства падобнымі словамі.

Аднак менавіта гэтая дэманстратыўная згуртаванасць цяпер выглядае няпераканаўча. Перахоплены ліст паказвае: за кулісамі разгортваецца фундаментальны канфлікт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал5

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

У пасажыра на станцыі метро знайшлі самаробны меч для гістарычных баёў. Цяпер яго будуць судзіць7

Z-блогер, які марыў забіць усіх украінцаў, загінуў сам12

Відэагульню, створаную беларусамі, намінавалі на прэмію The Game Awards

Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір стаў падзарабляць відэавіншаваннямі1

Прызналі «экстрэмісцкім» спартыўны чат «Волейбол в Минске»

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны52

Папулярная крама ў Польшчы прызналася, што гандлявала няякаснымі прэзерватывамі4

Кіроўца маршруткі адмовіўся везці дзіця, якое не мела наяўных грошай. Ці меў ён рацыю?2

У Сенненскім раёне прадаюць з аўкцыёна старадаўнюю паштовую станцыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал5

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць