Грамадства

Тэрыторыю непрададзенай гістарычнай сядзібы ў Сенненскім раёне ператварылі ў сметнік

У Сенненскім раёне працягваюцца беспаспяховыя спробы прадаць старую сядзібу Беліца, якая мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці другой катэгорыі. Аднак цяпер сітуацыя стала яшчэ горшай: пракуратура выявіла, што тэрыторыя былой сядзібы ператварылася ў сметнік. Там назапасіліся бытавыя адкіды і смецце з драўніны, піша Orsha.eu.

Сядзіба знаходзіцца ў аграгарадку Полымя і была пабудаваная ў пачатку XIX стагоддзя ў стылі позняга класіцызму. Апошнімі яе ўладальнікамі былі шляхцічы Свяцкія. Усе будынкі комплексу лічацца гісторыка-культурнымі помнікамі XVIII стагоддзя. Асаблівую значнасць гэта месца атрымала яшчэ і таму, што ў 1903—1904 гадах там працаваў Янка Купала.

Нягледзячы на гістарычную каштоўнасць сядзібы, яе стан застаецца занядбаным, а тэрыторыя не падтрымліваецца ў належным парадку.

Пракуратура таксама выявіла іншыя праблемы, звязаныя з аховай гістарычнай спадчыны ў раёне. На васьмі археалагічных помніках, якія маюць статус каштоўнасцяў трэцяй катэгорыі, адсутнічаюць ахоўныя шыльды. Гэта сведчыць пра тое, што патрабаванні па захаванні гісторыка-культурных аб’ектаў ігнаруюцца не толькі асобнымі людзьмі, але і мясцовымі ўладамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Усе навіны →
Усе навіны

Жэрар Дэпард'ё прызнаў сваю віну ў сэксуалізаваным гвалце4

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?17

Украінцы нанеслі моцны ўдар па расійскіх радарах і станцыях РЭБ4

Інстытуты сацыялогіі і філасофіі Акадэміі навук аб'яднаюць у адзін8

У Кемераўскай вобласці Расіі разбіўся вайскова-транспартны самалёт Ан-12 «Чорны цюльпан» ВІДЭА11

Зяленскі расказаў, чым украінцы падбілі Крымскі мост10

Да людзей, якія шукаюць праўды і дапамогі ў тыктоку, сталі прыходзіць сілавікі4

Перастаў працаваць паблік «Беларуская турма» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце»1

Пальчыс адказаў на прэтэнзію — «чаму народ вадзілі па праспектах» у 2020‑м63

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць