Свет55

У маі Расія ўстанавіла рэкорд па экспарце нафты

З пачатку года сярэдні аб’ём адгрузак расійскай сыравой нафты склаў 3,46 млн бараляў у дзень — гэта прыкладна на 120 тысяч бараляў больш, чым у 2025 годзе, і больш, чым сярэднегадовыя паказчыкі за 2022—2024 гады, піша Bloomberg са спасылкай на даныя па танкерных перавозках.

Фота: Hristo Rusev / Getty Images

Рост аб’ёмаў экспарту, на думку агенцтва, звязаны з украінскімі атакамі на расійскія НПЗ. У канцы мая Reuters пісаў, што амаль усе буйныя нафтаперапрацоўчыя заводы ў цэнтральнай Расіі былі вымушаныя спыніць або скараціць вытворчасць пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў. З-за атак на НПЗ расійскія нафтавыя кампаніі сутыкаюцца з цяжкасцямі ў перапрацоўцы сыравой нафты і больш актыўна прадаюць яе за мяжу.

Аб’ём расійскай нафты, што знаходзіцца на танкерах у моры, дасягнуў 124 млн бараляў, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Паводле даных адсочвання танкерных перавозак, амаль уся гэтая нафта зараз знаходзіцца ў дарозе, а не проста стаіць у моры. Сярод актыўных пакупнікоў расійскіх нафтапрадуктаў — Індыя, якая ў маі павялічыла закупкі расійскай сыравой нафты на 63% у параўнанні з паказчыкамі лютага. Гэта адбылося на фоне аслаблення амерыканскіх абмежаванняў на куплю расійскай нафты.

З-за ваеннага канфлікту на Блізкім Усходзе і росту сусветных цэн на нафту Расія рэзка павялічыла свае даходы ад экспарту нафты. Калі ў пачатку 2026 года Масква зарабляла на продажы нафты каля 1—1,2 млрд даляраў у тыдзень, то да мая гэты паказчык вырас да 2—2,5 млрд даляраў у тыдзень, вынікае з падлікаў Bloomberg.

Гэта максімальныя значэнні з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Каментары5

  • Это
    08.06.2026
    Ипсо, фейк
  • Слава ЗСУ
    08.06.2026
    Няпрау́да, столькі НПЗ на россии за травень вынесена
  • Неяк так
    08.06.2026
    Трэба танкеры пачаць тапіць...

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?2

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Нямецкія футбольныя клубы пачалі абмяжоўваць смартфоны на стадыёнах

Расія атакавала балістычнымі ракетамі Паўночны і Паўднёвы масты Кіева2

У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае2

Былая жонка буйнога беларускага бізнэсмена прысвяціла разводу мастацкую выставу: з выкарыстанымі прэзерватывамі12

Па Мазыры панесліся чуткі пра маньяка і серыйныя забойствы. А што напраўду?

18‑гадовы аргенцінскі футбаліст памёр пасля прылёту мяча ў галаву1

Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі21

Беёнсэ стала першай артысткай, якую намінавалі на «Грэмі» 100 разоў1

Расійскі хакеіст, які амаль усю кар'еру гуляў у Беларусі, пайшоў заваёўваць Украіну і загінуў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?2

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць