Грамадства7373

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Кіраўнік вобласці Іван Крупко паведаміў Лукашэнку пра становішча ў вобласці ў цэлым, сітуацыю на мяжы з Украінай і ў прыгранічных раёнах, а таксама пра рэакцыю насельніцтва Гомельскай вобласці на нядаўні ўльтыматум Уладзіміра Зяленскага.

Фота: Alexander Kazakov Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Сітуацыя, запэўніў Іван Крупко, хоць у цэлым і няпростая, але стабільная і кантраляваная. Пытанням бяспекі надаецца самая пільная ўвага.

Лукашэнка перадаў гамяльчанам сваю просьбу — не хвалявацца і не турбавацца. «У нас ёсць усё неабходнае, каб абараніць насельніцтва ад любога агрэсара», падкрэсліў ён.

@nashaniva Лукашэнка раптам зазбіраўся за мяжу. Надоўга #беларусь #навіны #лукашенко #беларусьновости #зеленский ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Нагадаем, што вечарам у пятніцу сканчваецца тэрмін ультыматуму Зяленскага Лукашэнку: кіраўнік Украіны загадаў прыбраць рэтранслятары на мяжы, што карэктуюць працу расійскіх дронаў.

«Лукашэнка павінен, акрамя слоў, дэманстраваць дээскалацыю. Не проста словамі «я прашу прабачэння». Сваё «прашу прабачэння» ён няхай сабе пакіне. Яно не працуе пасля першага дня пачатку вайны. Я гэта тлумачыў праз нашу разведку і службу бяспекі. На розных узроўнях у нас ёсць кантакт.

Я яму тлумачыў: патрэбна дэманстрацыя канкрэтных крокаў. Крок нумар адзін — ніякай тэхнічнай падтрымкі. Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя. І мы закрылі гэтае пытанне», — сказаў Зяленскі.

Каментары73

  • !
    23.06.2026
    «У нас ёсць усё неабходнае, каб абараніць насельніцтва ад любога агрэсара»

    Саша, чтобы защитить население Беларуси от главного агрессора, тебе хватит одного пистолета с одним патроном. Или с двумя, если полетишь к Путину
  • Санта Бэрримор
    23.06.2026
    А они и не волнуются. Ты волнуешься.
  • Andrus
    23.06.2026
    Не волнуйтесь и не беспокойтесь - я улетаю в длительную командировку, все будет хорошо)

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?9

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой4

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

«Госпадзе, такое трызненне!» Усё больш беларусак пішуць, што ім званілі з міліцыі і пыталіся, ці жывыя яны2

Падлеткі п'юць лекі ад раку, каб стаць вышэйшымі. Дактары б'юць трывогу

Нямецкія футбольныя клубы пачалі абмяжоўваць смартфоны на стадыёнах

Расія атакавала балістычнымі ракетамі Паўночны і Паўднёвы масты Кіева2

У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае2

Былая жонка буйнога беларускага бізнэсмена прысвяціла разводу мастацкую выставу: з выкарыстанымі прэзерватывамі12

Па Мазыры панесліся чуткі пра маньяка і серыйныя забойствы. А што напраўду?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?9

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць