Эканоміка66

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Амерыканска-іранская вайна наблізілася да завяршэння, і цэны на нафту амаль дасягнулі даваеннага ўзроўню. Спыталі ў эксперта, што гэта будзе азначаць для Беларусі.

Нафтавы тэрмінал «Шэсхарыс» у Наварасійску, 2015 год. Фота: Sergei Guneyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

Вяртанне на даваенны ўзровень

Перад пачаткам канфлікту ЗША і Ірана нафта маркі Urals прадавалася па $56‑58 за бараль. Цяпер яе кошт наблізіўся да $59. Гэта пры тым, што цягам некалькіх месяцаў яе кошт нярэдка перавышаў $100, а ў пікавыя моманты дасягаў амаль $120 за бараль.

Высокія цэны разам з замарозкай санкцый у дачыненні да расійскай нафты давалі Расіі магчымасць атрымліваць дадатковы прыбытак ад экспарту.

Завяршэнне гэтага спрыяльнага для расійскай эканомікі перыяду разам з рэгулярнымі атакамі на НПЗ могуць негатыўна паўплываць на эканоміку і курс рубля. А паколькі беларуская эканоміка шчыльна звязаная з расійскай, то ўсе негатыўныя наступствы будуць адбівацца і на нашай эканоміцы.

Эксперт BEROC Анастасія Лузгіна адзначае, што прасяданне курсу расійскага рубля ў другой палове года было прагназаваным.

«Гэта было ў тым ліку звязана з тым, што анамальна высокія цэны на нафту з часам павінны былі знізіцца, паколькі краіны АПЕК нарасцілі аб'ёмы пастаўкі нафты, а таксама з прычыны таго, што і іранская нафта стане паступаць на рынак.

Таксама гэта звязана з праблемамі на расійскіх НПЗ, калі ў выніку разбурэнняў могуць скарачацца аб'ёмы паставак нафтапрадуктаў», — тлумачыць эканаміст.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Санкцыі на нафту вернуцца?

Акрамя таго, у сувязі з нармалізацыяй сітуацыі на Блізкім Усходзе ЗША, хутчэй за ўсё, не стануць падаўжаць замарозку санкцый на расійскую нафту.

«Таму гэта можа павялічыць дысконт, з якім Расія будзе вымушаная прадаваць сваю ўжо зноў падсанкцыйную нафту.

Для Расіі гэта будзе азначаць трэнд на зніжэнне расійскага рубля да замежных валют, адпаведна, аналагічныя тэндэнцыі адбудуцца хутчэй за ўсё і з рублём беларускім», — мяркуе эксперт.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пры гэтым эканаміст адзначае, што гэта будзе не імгненны, а расцягнуты па часе працэс, паколькі кантракты заключаюцца загадзя і выручка па новых, усё яшчэ высокіх цэнах таксама пачынае паступаць з пэўнай затрымкай.

«Таму ў поўнай меры эфект ад таннай нафты расійская эканоміка пачне адчуваць бліжэй да жніўня — пачатку верасня», — звяртае ўвагу Лузгіна.

Ці будуць утрымліваць курс?

Для Расіі зніжэнне курсу рубля можа разглядацца і як станоўчы эфект, бо цяпер рубель занадта дарагі, што таксама не вельмі добра для іх эканомікі.

«Калі ў Расіі будзе адбывацца аб'ектыўнае зніжэнне курсу, то эканамічныя ўлады не будуць нічога рабіць для ўтрымання курсу на цяперашнім узроўні.

Але на беларускі валютны рынак гэта будзе дзейнічаць аналагічным чынам, што будзе прыводзіць да патаннення беларускага рубля да таго ж даляра. Пры гэтым да расійскага рубля, наадварот, можа адбыцца ўмацаванне», — тлумачыць эканаміст.

Аднак зніжэнне ўзроўню нафтагазавых даходаў у Расіі — гэта не толькі пра змены на валютным рынку.

«Для эканомікі, якая і так знаходзіцца не ў лепшым стане, усё гэта, вядома, будзе мець негатыўныя наступствы.

У РФ ужо перагледзелі прагнозы эканамічнага росту ў бок змяншэння, знізіўшы прагнозны паказчык да 0,4%. Запаволенне эканамічнага росту азначае, што і попыт на беларускія тавары таксама не будзе расці».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

І паколькі эканоміка Беларусі шчыльна звязаная з расійскай, то ўсе негатыўныя тэндэнцыі, якія там адбываюцца, будуць знаходзіць адлюстраванне ў эканоміцы Беларусі.

Беларускія НПЗ не ўратуюць сітуацыю

Пры гэтым важна разумець, што тыя даходы, якія Беларусь атрымлівае за кошт павелічэння паставак паліва ў Расію, — агулам невялікі плюс для эканомікі.

«За пяць месяцаў было пастаўлена 270 тысяч тон бензіну на расійскі рынак. Гэта шматразовае павелічэнне паставак у параўнанні з мінулым годам. Аднак калі нават выказаць здагадку, што толькі за чэрвень паставяць 60 тысяч тон — гэта ўсё роўна менш за 2% штомесячных патрэбаў рынку Расіі.

Хутчэй за ўсё, Расія магла б купляць больш, але беларускія НПЗ фізічна не могуць моцна павялічыць вытворчасць бензіну», — канстатуе эксперт.

Лузгіна кажа і пра менш відавочныя, але таксама даволі грунтоўныя фактары, якія могуць негатыўна адбівацца на беларускім экспарце.

«Атакі беспілотнікаў на расійскую інфраструктуру патэнцыйна абмяжоўваюць аб'ёмы экспарту беларускіх тавараў, якія ідуць транзітам праз Расію ў іншыя краіны. Таму нарошчванне паставак паліва ў РФ можа не кампенсаваць узніклыя дадатковыя выдаткі праз пагаршэнне лагістычных шляхоў».

Каментары6

  • Саджайце бульбу
    26.06.2026
    Нарэшце аналітыкі далі рэальны прагноз.
  • Отец Засандалий
    26.06.2026
    Смелое заявление о прекращении кризиса в персидском заливе.
  • 1
    26.06.2026
    Пастау́кі ідуць з рээфии, а што будзе...час пакажа, нешта будзе.

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць