Грамадства3333

Стала вядома, па якіх правілах будуць масава працаўладкоўваць узбекаў у Беларусі

Беларусь і Узбекістан падпісалі міжурадавае пагадненне аб арганізаваным наборы і працаўладкаванні грамадзян Узбекістана для часовай працы ў Беларусі. Дакумент падпісалі міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Андрэй Лабовіч і міністр замежных спраў Узбекістана Бахціёр Саідаў, паведаміла прэс-служба Мінпрацы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: hronika.info

Пагадненне прадугледжвае стварэнне афіцыйнага механізму, які будзе рэгуляваць прыцягненне работнікаў з Узбекістана і дапамагаць беларускім наймальнікам закрываць дэфіцыт кадраў.

Паводле новага парадку, узбекскі бок будзе займацца падборам кандыдатаў у адпаведнасці з патрабаваннямі беларускіх працадаўцаў. Пры адборы будуць улічвацца прафесійная кваліфікацыя, досвед працы, стан здароўя і іншыя неабходныя ўмовы. Пасля ўзгаднення кандыдатур бакі будуць загадзя ўзгадняць праекты працоўных дамоў яшчэ да прыезду работнікаў у Беларусь.

Таксама Агенцтва міграцыі пры Кабінеце міністраў Узбекістана бярэцца арганізаваць перадвыязную падрыхтоўку. Будучых работнікаў азнаёмяць з умовамі працы і пражывання, беларускім заканадаўствам, правіламі знаходжання ў краіне, а таксама з яе культурай і традыцыямі.

У выпадку, калі грамадзянін Узбекістана парушыць заканадаўства Беларусі або не будзе адпавядаць кваліфікацыйным патрабаванням наймальніка, яго вяртанне на радзіму будзе арганізавана за кошт узбекскага боку.

Беларускія наймальнікі, у сваю чаргу, будуць заключаць дамовы з упаўнаважанай арганізацыяй, узгадняць кандыдатуры работнікаў, афармляць неабходныя дазволы і падпісваць з імі працоўныя дамовы.

У беларускім Міністэрстве працы адзначаюць, што новы механізм павінен зрабіць прыцягненне замежных работнікаў больш празрыстым, арганізаваным і зручным як для працадаўцаў, так і для саміх працоўных мігрантаў.

Каментары33

  • шта?
    09.07.2026
    а таксама з яе культурай і традыцыямі.

    шта?
  • рабы-рабы кругом рабы
    09.07.2026
    "або не будзе адпавядаць кваліфікацыйным патрабаванням наймальніка, яго вяртанне на радзіму будзе арганізавана за кошт узбекскага боку."

    дык гэта ж кшталту кантракта (рабскай сістэмы) ці нават горш
    усё ў інтарэсах толькі рабаўладальніка
  • Яська-Гаспадар з-пад плінтуса
    09.07.2026
    Нашы людзі, паразумеемся. Хутка і дзетак прывязуць і жонак. Будзем жыць адной сяброўская сям'ёй, як Лондан ці Парыж!

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць