Вайна

Украіна нанесла ўдары па 13‑ці суднах у Азоўскім і Чорным морах

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ўночы 18 ліпеня, акрамя атак на склады Wildberries у Маскоўскай і Тамбоўскай абласцях, былі нанесеныя ўдары па шэрагу аб'ектаў на тэрыторыі Расіі і акупаваных украінскіх рэгіёнах.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле паведамлення ўкраінскага боку, адной з цэляў стала нафтабаза ў Нагінску Маскоўскай вобласці. У Кіеве сцвярджаюць, што пасля трапляння на тэрыторыі прадпрыемства адбыўся пажар. Паводле ўкраінскага камандавання, гэты аб'ект выкарыстоўваецца для захоўвання і паставак паліва, у тым ліку для патрэб расійскіх вайскоўцаў.

Акрамя таго, камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт Броўдзі («Мадзяр») заявіў, што ў Чорным і Азоўскім морах былі нанесеныя ўдары па 13 расійскіх суднах. Паводле яго слоў, сярод іх — сухагрузныя судны, танкеры, плывучыя краны і буксірны катар. Украінскі бок сцвярджае, што гэтыя судны выкарыстоўваліся для перавозкі нафтапрадуктаў і забеспячэння марской лагістыкі.

Таксама Генштаб Украіны паведаміў пра пашкоджанне вартавога карабля праекта «Святляк» у Керчы. Паводле заявы ўкраінскага боку, гэта ўжо другі карабель такога тыпу, які быў атакаваны за апошнія два дні.

Яшчэ адной цэллю, паводле паведамлення Генштаба УСУ, стаў чыгуначны мост праз раку Белая ў раёне Сабаўкі на акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласці. У Кіеве сцвярджаюць, што гэты мост выкарыстоўваўся для ваеннай лагістыкі расійскіх войскаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць