Грамадства11

У беларускім лесе знайшлі вельмі рэдкую лісічку

Вядомы грыбнік Аляксандр Гарбацэвіч знайшоў вельмі рэдкі грыб — гомфус булавападобны, які таксама называюць булавападобнай лісічкай або «свіным вухам». Па словах грыбніка, ён некалькі гадоў марыў сустрэць такі экземпляр, і нарэшце яму гэта ўдалося, піша Tochka.by.

Скрыншот з відэа

Знойдзены грыб быў маладым, свежым і амаль непашкоджаным. Ён меў характэрнае бэзава-фіялетавае адценне і незвычайную форму, праз якую Аляксандр Гарбацэвіч параўнаў яго з маленькім парасём.

Булавападобная лісічка лічыцца адным з самых рэдкіх відаў грыбоў у Еўропе. Нават для дасведчаных аматараў «ціхага палявання» сустрэча з ёй — вялікая ўдача. Асабліва рэдка ўдаецца знайсці малады і добра захаваны экземпляр, бо такія грыбы хутка пашкоджваюцца насякомымі і іншымі ляснымі жывёламі.

Частку знойдзенага грыбнога «кусціка» Гарбацэвіч перадаў у Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. Экзэмпляр папоўніць гербарый установы, бо раней гэтага віду ў навуковай калекцыі не было.

Гомфус булавападобны атрымаў назву «свіное вуха» дзякуючы сваёй незвычайнай форме. Некалькі капялюшыкаў растуць з адной агульнай асновы і часта зрастаюцца паміж сабой, нагадваючы зморшчыны вуха.

Гэты грыб лічыцца ядомым і сустракаецца ў Еўропе, Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы, а таксама ў паўночных раёнах Азіі. Аднак у многіх еўрапейскіх краінах ён стаў вельмі рэдкім праз скарачэнне плошчаў старых лясоў. У некаторых дзяржавах від уключаны ў спісы грыбоў, якім пагражае знікненне.

Каментары1

  • лісічка лічыцца адным з самых рэдкіх відаў грыбоў у Еўропе
    31.07.2026
    можа лЕсічка?

    Рэд., што за бан апошнім часам? укушу 🧛

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

«99,9%, што ён загінуў». Таццяна Шостак — пра знікненне мужа «Тора» і жыццё ва Украіне пасля страты11

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма29

«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі11

Кушнер назваў Пуціна «гістарычнай асобай»9

На дыстанцыйнай працы знікла святло ці інтэрнэт. Ці могуць звольніць за прагул?1

Работніка лясніцтва з‑пад Мінска асудзілі за «распальванне варожасці» — падобна, за антываенную пазіцыю10

Абяцалі 1000 даляраў. Беларус паехаў на заробкі ў Расію і там двойчы трапіў у працоўнае рабства4

Новы сезон серыяла «Бальніца Піт» выйдзе 7 студзеня

«А дзе ЖЭС?» Беларус сам адмыў увесь пад’езд пасля пражывання там бяздомнага ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць