Свет1313

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць

Прэм’ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху ў 2023 годзе не дазволіў перадаць Украіне батарэі ізраільскай сістэмы супрацьпаветранай абароны «Жалезны купал», хоць іх фінансаванне ажыццяўлялася ўрадам ЗША. Пра гэта паведаміла газета The Washington Post.

Біньямін Нетаньяху. Фота: Win McNamee/Getty Images

Паводле інфармацыі выдання, ініцыятарам перадачы гэтых сістэм Украіне быў амерыканскі сенатар Ліндсі Грэм. Ён прапаноўваў выкарыстаць батарэі «Жалезнага купала» для абароны ўкраінскіх гарадоў і цывільнага насельніцтва ад ракетных удараў.

Аднак Нетаньяху заблакаваў такую магчымасць. Як адзначае WP, нягледзячы на тое што сістэмы былі аплачаныя ЗША, паводле пагаднення аб сумеснай вытворчасці менавіта Ізраіль мае вырашальнае права на іх выкарыстанне і перадачу іншым краінам.

Таксама паведамляецца, што падчас пахавання сенатара Ліндсі Грэма, якое адбылося на гэтым тыдні, паміж Нетаньяху і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім адбылася напружаная размова.

Пасольства Ізраіля патлумачыла пазіцыю ізраільскага ўрада тым, што існавалі асцярогі наконт магчымай уцечкі тэхналогій. Па словах прадстаўнікоў дыпламатычнага ведамства, была рызыка, што перададзеныя сістэмы маглі б трапіць да Ірана.

Акрамя таго, у ізраільскім пасольстве заявілі, што замест «Жалезнага купала» Ізраіль вярнуў ЗША ракетныя комплексы Patriot, каб іх маглі перадаць Украіне для ўзмацнення яе супрацьпаветранай абароны.

Каментары13

  • 2+2
    01.08.2026
    Вашингтон - Тель-Авив - Москва. Фашистская ось 21 века. Какие бы не происходили перепитии в моменте, эти три страны будут сближаться всё больше и больше, пока мир опять не взорвётся большой войной.
    Мы видим, как Израиль последовательно гнёт про-московскую линию, голосуя против интересов Украины в ООН. Как США легитимизируют Путина и его вассала Лукашенко. Как они играясь душат Украину, отказывая ей в достаточном количестве даже оборотильного вооружения.
  • Нагария
    01.08.2026
    Вот вам и новый аргумент в пользу антисемитизма...
  • Дзiк Пiк
    01.08.2026
    Абодва фраеры здалi назад.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць