Свет

Польскія знішчальнікі перахапілі над Балтыйскім морам расійскі самалёт-разведчык

Польскія знішчальнікі перахапілі расійскі самалёт-разведчык Іл-20 над Балтыйскім морам. Пра гэта паведаміў у сацсетцы X віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

Самалёт Іл-20. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Па словах польскага міністра, інцыдэнт адбыўся 3 жніўня прыкладна за 60 кіламетраў на паўночны захад ад горада Леба. Расійскі самалёт знаходзіўся ў міжнароднай паветранай прасторы і дзяржаўную мяжу Польшчы не парушаў.

Касіняк-Камыш адзначыў, што Іл-20 выконваў палёт без загадзя пададзенага плана і з выключаным транспондарам — прыладай, якая перадае даныя пра самалёт дыспетчарскім службам і іншым паветраным суднам. Такая практыка істотна ўскладняе ідэнтыфікацыю паветранага судна і кантроль за бяспекай палётаў.

Для суправаджэння расійскага самалёта ў паветра былі паднятыя дзяжурныя польскія знішчальнікі. Паводле Касіняка-Камыша, Узброеныя сілы Польшчы пастаянна кантралююць сітуацыю ў рэгіёне і гатовыя рэагаваць на падобныя выпадкі.

Гэта ўжо не першы такі інцыдэнт за апошні час. Паводле польскага боку, аналагічныя перахопы расійскіх самалётаў над Балтыйскім морам адбываліся 31 ліпеня, 14 ліпеня, 13 мая і 9 красавіка гэтага года, а таксама ў кастрычніку 2025 года.

У Польшчы лічаць, што рэгулярныя палёты расійскіх разведвальных самалётаў без уключаных сродкаў ідэнтыфікацыі ўзмацняюць напружанасць у рэгіёне і выклікаюць занепакоенасць краін НАТА. Раней прэм'ер-міністр Дональд Туск і міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі ўжо заяўлялі пра магчымыя рызыкі правакацый з боку Расіі ў дачыненні да дзяржаў альянсу.

Каментары

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

«99,9%, што ён загінуў». Таццяна Шостак — пра знікненне мужа «Тора» і жыццё ва Украіне пасля страты11

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма29

«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі11

Кушнер назваў Пуціна «гістарычнай асобай»9

На дыстанцыйнай працы знікла святло ці інтэрнэт. Ці могуць звольніць за прагул?1

Работніка лясніцтва з‑пад Мінска асудзілі за «распальванне варожасці» — падобна, за антываенную пазіцыю10

Абяцалі 1000 даляраў. Беларус паехаў на заробкі ў Расію і там двойчы трапіў у працоўнае рабства4

Новы сезон серыяла «Бальніца Піт» выйдзе 7 студзеня

«А дзе ЖЭС?» Беларус сам адмыў увесь пад’езд пасля пражывання там бяздомнага ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць