Вайна

Зяленскі: Тэмпы перадачы Украіне ракет да Patriot сёлета скараціліся ў тры разы

Пры гэтым у партнёраў на складах усё яшчэ застаюцца гэтыя боепрыпасы, кажа прэзідэнт Украіны.

Фота: тг-канал Уладзіміра Зяленскага

Сёлета ва Украіну значна скараціліся пастаўкі супрацьбалістычных ракет ад партнёраў. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, піша УНІАН.

«Колькасць ракет для супрацьпаветранай абароны ў пастаўках скарацілася ў тры разы, калі параўноўваць з 2025 годам. І гаворка ідзе не толькі пра летні перыяд, а пра ўсе перыяды першага паўгоддзя 2026 года. Ракеты ў партнёраў ёсць. Важна, каб усё ж былі прынятыя неабходныя палітычныя рашэнні адносна паставак і паскарэння вытворчых працэсаў, у тым ліку лакалізацыі ва Украіне. Гэта тое, што можа істотна падтрымаць не толькі нашу краіну, але і глабальную абарону жыцця», — сказаў Зяленскі па выніках сустрэчы з украінскімі вайскоўцамі.

Прэзідэнт таксама дадаў, што абмеркаваў з вайскоўцамі і спецслужбамі прыярытэты адносна далёкіх удараў па Расіі.

«Працягваюцца аперацыі супраць расійскіх нафтавых аб’ектаў і перапрацоўкі. Кошт зацягвання вайны для агрэсара будзе павялічвацца. Важна, каб санкцыі партнёраў супраць Расіі ўзмацнялі нашы магчымасці далёкага ўздзеяння. Будзем гаварыць пра гэта з ключавымі дзяржавамі. Ёсць рэчы, якія варта дадаткова рэалізаваць у санкцыйнай палітыцы», — дадаў Зяленскі.

Раней Financial Times паведаміла, што Дональд Трамп адмовіў Зяленскаму ў просьбе перадаць Украіне сотні ракет да сістэм Patriot. Кіраўнік Белага дома патлумачыў гэта рашэнне недахопам супрацьбалістычных ракет на складах у ЗША, а таксама неабходнасцю іх выкарыстання амерыканскімі войскамі на Блізкім Усходзе.

Адзначаецца, што падчас чарговай балістычнай атакі Расіі ў ноч на 5 жніўня расійскія войскі выкарысталі амаль тры дзясяткі ракет. Паводле даных Паветраных сіл Украіны, украінскія абаронцы не збілі ніводнай з іх.

Каментары

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць