Спорт22

Крышціяну Раналду забіў 981‑ы гол у кар'еры

Да вечнага рэкорду засталося 19 мячоў.

Фота: Abdullah Ahmed/Getty Images

Учора партугальскі форвард забіў за саудаўскі «Аль-Наср» у Лізе чэмпіёнаў. Яго клуб перамог «Нефтчы» з Ферганы (Узбекістан) 3:1.

КР выступае за «Аль-Наср» са студзеня 2023 года і мае за клуб 134 галы і 23 галявыя пасы.

А наогул за 23‑гадовую кар'еру мегазорка сусветнага футболу забіў 981 мяч.

У Ліянеля Месі 934 мячы, у Пеле было 762.

Што да гульцоў, якія пакуль выступаюць, то ў паляка Роберта Левандоўскага 707 галоў. Але ён вось-вось скончыць кар'еру. Луіса Суарэса — 615, але ўругваец таксама хутка скончыць кар'еру, у Карыма Бенземы — 524.

Што да тых, хто не збіраецца вешаць буцы на цвік і знаходзіцца ў росквіце сіл: Хары Кейн мае 523 галы. Кіліян Мбапэ — 426 галоў, Эрлінг Холанд — 335.

Так што адна з галоўных інтрыг гэтага футбольнага сезона — як хутка Крышціяну Раналду заб'е тысячны гол у кар'еры і ўстановіць вечны рэкорд.

Каментары2

  • жах
    13.10.2026
    У Лапцева за 33 гульняў за сборную - 1 гол! Як табе гэткае Крышціяну?
  • яшчэ дадам
    13.10.2026
    Лапцеў лічыць сябе футбалістам, яго трэнеры лічаць сябе футбалістамі. Катэджы, джыпы, рэстараны, Мальдзівы. Жыццё не горш чым у Крышці. Дык дзе галы? Я не ўпэунены, што яны з Крышці граюць у адну і тую ж гульню.
    Тут жа і Кавалевіч для некага аўтарытэт у футболе. 600 сустрэч на найвышэйшым узроўні. Ну і які гэта футбол? За такую гульню сорамна павінна быць.

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша6

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

Хакер узламаў адзін з самых папулярных менеджараў пароляў

Францыя і Вануату спрачаюцца за два бязлюдныя астравы. Што ў іх такога важнага?

Пасля дубайскага шакаладу і матчы — «смугар». Эксперты называюць яго харчовым трэндам 2027 года4

У Гродне мужчыну здымалі з казырка балкона шматпавярховага дома2

Выкрадзеныя дакументы Расстата даюць уяўленне пра страты расійскіх вайскоўцаў і наймітаў у Афрыцы

Адбываюцца ператрусы ў людзей, якія атрымлівалі стыпендыі па праграме ЕС EU4Belarus — SALT, і іх сваякоў50

Што вядома пра ўкраінскую лазерную зброю, якая ўпершыню збіла расійскі дрон7

У Варшаве мужчына падпаліў сябе каля прэзідэнцкага палаца

Бабарыка расказаў, што яны абмяркоўвалі з Ціханоўскім19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша6

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць