Свет44

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі

Сярод затрыманых — камандзір спецыяльнага антытэрарыстычнага падраздзялення Ігар Змірыч. Затрыманні адбыліся неўзабаве пасля перамогі студэнцкага руху на парламенцкіх выбарах, піша Euronews.

Спецназаўцы затрымліваюць удзельніка пратэсту падчас сутычак у Бялградзе. Сербія, 23 мая 2026 года. Фота: AP / Darko Vojinovic

4 лістапада ў Бялградзе затрымалі васьмярых дзейных супрацоўнікаў паліцыі і аднаго былога. Іх падазраюць у жорсткім абыходжанні і катаваннях удзельнікаў антыўрадавых пратэстаў у жніўні 2025 года.

Паводле МУС Сербіі, падазраваныя падчас службы ўжывалі сілу, каб прычыніць некалькім пацярпелым моцны боль і пакуты. Мэтай было «атрымаць інфармацыю, запалохаць іх і незаконна пакараць».

Паводле следства, гэта адбывалася ў гаражы ўнутры ўрадавага будынка ў Бялградзе.

МУС апублікавала толькі ініцыялы і гады нараджэння падазраваных. RTS паведаміў, што сярод іх — камандзір спецыяльнага антытэрарыстычнага падраздзялення Ігар Змірыч. Раней затрыманая студэнцкая актывістка абвінавачвала яго ў тым, што ён ударыў яе нагой, калі яна ляжала на падлозе.

У канцы кастрычніка рух «Студэнцкі спіс» перамог на парламенцкіх выбарах, абышоўшы палітычную сілу шматгадовага кіраўніка Сербіі Аляксандра Вучыча.

Рух вырас з пратэстаў, якія пачаліся пасля катастрофы на нядаўна адрамантаваным чыгуначным вакзале ў лістападзе 2024 года. Гібель людзей выклікала масавыя дэманстрацыі супраць карупцыі і патрабаванні адказнасці ўладаў. Пратэстоўцы неаднаразова паведамлялі пра паліцэйскую жорсткасць.

Каментары4

  • Губашлёпікі, спіце?
    05.11.2026
    Гадзіннічак па вам цікае.
  • ловец заек
    05.11.2026
    Губашлёпікі, спіце?, Не спим, зайка. Ждем, когда приедешь к нам в гости. Приедешь, зай ? Тебя ждут незабываемые аттракционы !
  • Язэп
    05.11.2026
    ловец заек, да вы не хвалюйцеся, панове. Калі да вас прыйдуць, гэта ўжо будуць ня тыя, хто здымае абутак перад тым, як стаць на лаву пад час мірных пратэстаў, а тыя, хто мае да вас доўгі рахунак за катаванні і забойствы. Тым больш вы самі сабе пакінулі ў пастцы, аточанай калючым дротам, адкуль незаўважаным ня знікнуць ну ніяк.

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша6

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

Хакер узламаў адзін з самых папулярных менеджараў пароляў

Францыя і Вануату спрачаюцца за два бязлюдныя астравы. Што ў іх такога важнага?

Пасля дубайскага шакаладу і матчы — «смугар». Эксперты называюць яго харчовым трэндам 2027 года4

У Гродне мужчыну здымалі з казырка балкона шматпавярховага дома2

Выкрадзеныя дакументы Расстата даюць уяўленне пра страты расійскіх вайскоўцаў і наймітаў у Афрыцы

Адбываюцца ператрусы ў людзей, якія атрымлівалі стыпендыі па праграме ЕС EU4Belarus — SALT, і іх сваякоў50

Што вядома пра ўкраінскую лазерную зброю, якая ўпершыню збіла расійскі дрон7

У Варшаве мужчына падпаліў сябе каля прэзідэнцкага палаца

Бабарыка расказаў, што яны абмяркоўвалі з Ціханоўскім19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша6

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць