Грамадства116116

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа

У каментары «Радыё Рацыя» адносна вынікаў нядаўніх выбараў у Кангрэс ЗША ветэран беларускага руху Зянон Пазняк сярод іншага адказаў на пытанне, ці можа пасля перамогі на выбарах у Кангрэс Дэмакратычнай партыі і звязанае з гэтым меркаванае ўзмацненне антырасійскай рыторыкі прывесці да новых санкцый супраць беларускіх прадпрыемстваў, якія супрацоўнічаюць з Расіяй.

Зянон Пазняк. Фота: «Наша Ніва»

Зянон Пазняк не бачыць нічога заганнага ў тым, што з пуцінскай Расіяй супрацоўнічаюць нават прадпрыемствы беларускага ВПК кшталту Мінскага завода колавых цягачоў, і выказвае ўпэўненасць, што ягоную думку падзяляюць і за акіянам:

«Калі гэта будзе з гледзішча нейкай такой штомінутнай палітыкі, то можа быць, але сумняваюся. У амерыканскім Кангрэсе даволі сур'ёзныя людзі, і дэмакраты, і рэспубліканцы. 

Тое, што Лукашэнка, Беларусь гандлюе з Расіяй, Пуціным — то гэта нармальная справа. Ён гандляваў і 10, і 15 гадоў [таму], і пры Савецкім Саюзе даваў [прадукцыю] МЗКЦ і гэтак далей. Звычайны гандаль.

А тое, што прышпільваецца, што гэта дапамога ў вайне — дык і малако, і масла калі пастаўляць у Расію, то можна лічыць, што гэта дапамога Расіі. 

Але ёсць дакладнае заканадаўства, прынятае ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, гэта ўсё прапісана.

Гэта ўсё палітыканства, палітычнае глупства. Беларусь не пастаўляе ні танкі, ні самалёты, ні кулямёты, ніякую зброю. І не ўдзельнічае ў вайне. Таму гэта элемент прапаганды. 

І паколькі ў Кангрэсе Штатаў сур'ёзныя палітыкі, то не думаю, што яны на гэтую прапаганду будуць паддавацца. Хаця цалкам верагодна, што сітуацыя можа схіліцца ў такі бок, што нейкія абмежаванні могуць быць прынятыя. Але паўтараю, што галоўную ролю тут выконвае выканаўчая структура — Дональд Трамп».

Каментары116

  • шклоуски конюх
    07.11.2026
    как беларус прошу.....можно их с тихановским на московию отправить
  • Такое
    07.11.2026
    Гэта НЕ нармальная справа, вядома ж. Але ж Беларусь і ня можа прэтэндаваць на нармальнасць з гэткім насельніцтвам і элітамі.
  • барадзед
    07.11.2026
    што далей? санаторыі для вагнероў і вывезеныя ўкраінскія дзеці - гуманітарная місія?

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць4

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

У Бразіліі людзі з ізаляванай групы выйшлі з лесу і папрасілі ежы. Гэта трывожны знак ВІДЭА8

Бяляцкі: На чарговым сходзе «Вясны» складу з сябе паўнамоцтвы3

Вызваленне Курскай вобласці каштавала расіянам 20 тысяч жыццяў. І гэта без уліку паўночнакарэйцаў

У Варшаве ў кватэру беларускі ўварваўся ўкраінец, паваліў на падлогу і забраў дарагую сумачку9

Намеснік кіраўніка Пентагона раскрытыкаваў удары Украіны па Расіі і датэрмінова пакінуў «Рамштайн»17

48‑гадовага аўтамаляра з Гарадка асудзілі да калоніі. Меркавана, за каментарыі ў падтрымку Украіны1

Стваральнік Claude прыцягнуў рэкордныя 81,3 мільярда даляраў пры выхадзе на біржу

Уладзімір Мацкевіч: Пенсіі ў Літве ў мяне няма11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць4

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць