Свет99

«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты прытомнасці». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны 

Генеральны сакратар НАТА ў папулярным нідэрландскім ток-шоу Pauw & De Witр расказаў, як яны з прэзідэнтам Украіны хацелі б адзначыць заканчэнне вайны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ на саміце НАТА ў Анкары, Турцыя, 7 ліпеня 2026 года. Фота: AP Photo / Hussein Malla

Вядоўца нагадаў Рутэ, што Зяленскі і папярэдні генсак НАТА Енс Столтэнберг дамаўляліся пасля вайны разам паехаць на рыбалку. І спытаў, ці ёсць падобны план у Рутэ.

«Мы сядзем на вяршыні швейцарскай гары», — адказаў той.

На ўдакладненне, што яны будуць там рабіць, Рутэ адказаў, што яны будуць сядзець на вяршыні швейцарскай гары і будуць там піць да ўпаду.

Паводле генсака НАТА, яны з Зяленскім сапраўды абмяркоўвалі такі адпачынак.

Рутэ таксама расказаў, што перад афіцыйнымі перамовамі яны з Зяленскім нярэдка спачатку размаўляюць сам-насам. У такіх размовах абмяркоўваюць і асабістае: як вытрымліваюць нагрузку, як спраўляюцца фізічна. Паводле Рутэ, побач з цяжарам таго, што адбываецца, застаецца месца для жартаў і мараў.

«Як жа было б цудоўна, калі б усё гэта нарэшце скончылася! І ты змог бы жыць без усёй гэтай аховы і дронаў над галавой», — пераказаў ён свае словы Зяленскаму.

Каментары9

  • Крынж
    08.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ну
    08.11.2026
    Зяленскі не мае маральнага права піць "да страты пульсу" на нейкай там гары пасьля заканчэньня вайны! Бо гэта будзе не сьвята, а чарговы Дзень народнай памяці. Думаю, шматтысячныя твары ўкраінцаў і іншаземцаў на могілках па ўсёй Украіне падтрымаюць такое маё меркаванне.
  • Але
    08.11.2026
    Вайна - гэта вясёлыя медыя-івэнты і непрыстойныя жарты, калі тваім блізкім яна не пагражае. Сікорскі такім жа імпэтам славіцца ў Польшчы, той самы, які быў аўтарам паразумення з РФ.

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

«Заходзіць без стуку і пытаецца, чаму так часта мыюся». Мінчане расказваюць пра дзіўных гаспадароў3

«99,9%, што ён загінуў». Таццяна Шостак — пра знікненне мужа «Тора» і жыццё ва Украіне пасля страты11

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма29

«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі11

Кушнер назваў Пуціна «гістарычнай асобай»9

На дыстанцыйнай працы знікла святло ці інтэрнэт. Ці могуць звольніць за прагул?1

Работніка лясніцтва з‑пад Мінска асудзілі за «распальванне варожасці» — падобна, за антываенную пазіцыю10

Абяцалі 1000 даляраў. Беларус паехаў на заробкі ў Расію і там двойчы трапіў у працоўнае рабства4

Новы сезон серыяла «Бальніца Піт» выйдзе 7 студзеня

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць