Свет

Лізавета ІІ пазбавіла свайго сына Эндру чыноў і тытулаў. Яго вінавацяць у згвалтаванні

Букінгемскі палац паведаміў, што каралева Вялікабрытаніі Лізавета II пазбавіла свайго другога сына прынца Эндру ўсіх вайсковых званняў і каралеўскага патранажу. Прычына — абвінавачванне ў згвалтаванні.

Прынц сам прасіў вызваліць яго ад гэтых ганаровых абавязкаў з 2019 года, калі прэса падняла тэму ягоных сувязяў з фінансістам Джэфры Эпштэйнам, асуджаным за арганізацыю прастытуцыі з удзелам непаўналетніх. Эпштэйна ў 2019 годзе знайшлі мёртвым, калі ён быў у зняволенні.

Эпізод, па якім прынц Эндру цяпер апынуўся пад судом, нібыта адбыўся 20 гадоў таму. Амерыканка Вірджынія Джуфрэ абвінавачвае Эндру ў згвалтаванні. Яна расказала суду, што была адной з ахвяраў Джэфры Эпштейна, які здаваў яе для аказання сэксуальных паслуг іншым уплывовым мужчынам, уключаючы прынца Эндру.

Прынц адмаўляе ўсе абвінавачванні і заяўляў, што ніколі раней не сустракаўся з Вірджыніяй Джуфрэ. Але ў яе архіве захавалася сумеснае фота.

Прынц Эндру з 18-гадовай Вірджыніяй Робертс (цяпер Джуфрэ). 

У 2009 годзе Джуфрэ атрымала ад Эпштэйна 500 тысяч даляраў у абмен на абавязальніцва не падаваць у суды пазоваў па звязаных з яго справай эпізодах. Менавіта на гэтым факце будуецца пазіцыя абароны прынца Эндру ў працэсе.

Але рэпутацыі ягонай нанесены моцны ўдар, на які мусіць рэагаваць і каралеўская сям'я.

У заяве Букінгемскага палаца адзначаецца: «Герцаг Ёркскі [Эндру] далей не будзе выконваць абавязкаў члена каралеўскай сям'і і выступае ў судовым працэсе як прыватная асоба». Таксама Эндру забаронена карыстацца тытулам «Яго Каралеўская Высокасць».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку17

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

У Тураве збіраюцца за два мільёны рэканструяваць невялікі мост цераз канал

Ракетам «Пэтрыёт» нестае спецыяльнай віскозы: нечаканы дэфіцыт на сусветным рынку1

Зяленскі: Для ўдару па Крымскім мосце мы прымянялі толькі ўласную зброю6

Беларус паўнавартасна паабедаў у рэстаране ўсяго за 4 рублі. Дзе такое месца?3

Сі не дазволіў Пуціну стаць побач з сабой і Трампам на агульным фота саміта АЦЭС24

У былой прапагандысткі АНТ у Аўстраліі скралі машыну. Але хутка кінулі, бо ламачча11

Еўракамісія прапанавала выдаць Украіне 45 мільярдаў еўра пад агульны доўг краін ЕС2

Удары па расійскіх НПЗ пагрузілі краіну ў найгоршы паліўны крызіс з часоў распаду Савецкага Саюза7

У Польшчы будуць судзіць жанчыну, якая збіла ўкраінскіх дзяцей і ўхваляла расійскую агрэсію4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку17

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць