Літаратура

Уладзімір Някляеў. Вершы ваеннага часу

На сваёй старонцы ў фэйсбуку паэт апублікаваў некалькі новых вершаў.

Уладзімір Някляеў. Фота: фэйсбук

Новая зямля

«Мой родны кут, як ты мне мілы…»
Якуб Колас, «Новая зямля».

Мне раптам стаў нямілы родны кут.
І я б забыў, што нарадзіўся тут,
Каб даў мне Бог забыць,
каб разлюбіць даў сілы
Пагорак той, дзе продкавы магілы,
Дзе хутка ўжо і мне на Божы суд.

Я ведаю, што я на тым судзе
Скажу. Што я нікому і нідзе
Не здрадзіў, што ў крыві не вінаваты…
А Бог спытае: «Не прадаў ты брата?
Сястру сваю не кінуў ты ў бядзе?»

Я б адказаў, што не!.. Калі б Ён сілы даў
Змагчы той жах, што нада мной паўстаў,
Нянавісць, што, як пыл, любоў з зямлі змятае!..

Ён ведае, што я не прадаваў.
Я ведаю, чаму Ён так спытае. 

Наступствы вайны, Кіеў, 17.03.2022. Фота: AP/Vadim Ghirda

* * *

Шчасце — што яно такое?
Ведама даўно,
Што яно не залатое —
Крэўнае яно.

Шчасце — гэта не па чыну
Хапаць, багацець…
Шчасце — гэта за Айчыну
Сораму не мець.

* * *

…О, Русь! Ты почему не содрогаешься,
Когда у сына спрашивает мать:
«Сынок, ты хоть за Родину сражаешься?..»
А он не знает, что в ответ сказать.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал7

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск прыме расійска-грузінскія перамовы2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь дабіваецца ад ЗША зняцця санкцый у абмен на палітвязняў17

У Берліне распрацавалі план, як ЕС працягваць падтрымку Украіны нават пасля прыходу да ўлады Ле Пэн у Францыі3

Для каардынацыі ўдараў па Крымскім мосце ўкраінцы выкарыстоўвалі свае «лятучыя мадэмы»4

У Гродне анансавалі стварэнне новага жылога квартала

У пасажыра на станцыі метро знайшлі самаробны меч для гістарычных баёў. Цяпер яго будуць судзіць7

Z-блогер, які марыў забіць усіх украінцаў, загінуў сам12

Відэагульню, створаную беларусамі, намінавалі на прэмію The Game Awards

Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір стаў падзарабляць відэавіншаваннямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал7

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць