Літаратура

Ганна Янкута напісала кнігу пра Лацінскую Амерыку

Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад новай кнігі Ганны Янкуты «Блуканцы», якая напісаная на скрыжаванні нон-фікшн, аўтафікшн і трэвелога і расказвае пра падарожнікаў і эмігрантаў з беларускіх зямель, якія цягам ХХ стагоддзя выпраўляліся на іншы бок свету, піша bellit.info.

Якія гісторыі яднаюць Беларусь і краіны Лацінскай Амерыкі — Аргентыну, Уругвай, Мексіку ці Кубу? Што на іншым кантыненце дапамагае адчуць сябе як дома?

Каб напісаць «Блуканцаў», Ганна Янкута пабывала ў Мантэвідэа і Буэнас-Айрэсе, Бэрыса і Карлас-Пасе, Жэневе і Лондане, заглыбілася ў гісторыі перасяленцаў, якія размаўлялі па-беларуску, па-польску і на ідышы, перачытала тысячы старонак, якія напісалі Карлас Шэрман, Фларыян Чарнышэвіч, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў і многія іншыя, каб знайсці ў іх згадкі пра тое, як выхадцы з беларускіх земляў бачылі і ўспрымалі далёкі свет.

Нехта, шукаючы лепшай долі, застаўся ў Лацінскай Амерыцы да канца жыцця, нехта праз дзесяцігоддзі вярнуўся, нехта разам з бацькамі вырушыў на невядомую радзіму, а нехта ўвогуле прыехаў толькі на пару дзён ці месяцаў і ўжо мае зваротны білет. Героі кнігі гавораць на розных мовах і па-рознаму сябе вызначаюць, але аднолькава моцна сумуюць па тым, што засталося ў мінулым.

«Гэтая кніга — пра сустрэчу з новым і невядомым, іншым і чужым, але таксама пра сустрэчу са сваімі і са сваім. Бо нягледзячы на тое, што эміграцыя — гэта цяжкі і балючы досвед, рух заўсёды быў часткай чалавечага жыцця. Нашы папярэднікі пакінулі пасля сябе сляды, якія яшчэ можна знайсці, і шукалі адказы на пытанні, якія мы таксама сабе сёння задаём», — гаворыццы ў анатацыі.

Папярэдні заказ па самай нізкай цане можна аформіць на сайце Knihauka.com у раздзеле Preorder да 30 лістапада.

Старт продажаў — 8 снежня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны24

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

Зборная Беларусі па футболе прайграла Албаніі ў вырашальным матчы Лігі нацый14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны24

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць