Грамадства

Міністр адукацыі: Больш за 90 працэнтаў вучняў прыватных школ перайшлі ў дзяржаўныя

У нашай краіне не працуюць усе прыватныя школы, у якіх няма акрэдытацыі або сертыфіката гатоўнасці, паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец, паведамляе БелТА.

Ілюстрацыйнае фота

«У нашай краіне не працуюць усе прыватныя школы, у якіх няма акрэдытацыі або сертыфіката гатоўнасці. Больш за 90% навучэнцаў такіх школ ужо перайшлі ў дзяржаўныя ўстановы адукацыі. Частка дзяцей знаходзіцца за мяжой, па іх вяртанні ў краіну мы сустрэнем іх у нашых школах», — сказаў міністр.

Іванец нагадаў, што ўчора быў падпісаны закон «Аб ліцэнзаванні». «Той раздзел, які прысвечаны сістэме адукацыі, уступае ў сілу з дня падпісання. У двухдзённы тэрмін павінна быць прынята пастанова Савета Міністраў «Аб зацвярджэнні Парадку правядзення працэдуры ліцэнзавання», а таксама планы і графікі, пасля чаго абласныя і раённыя аддзелы адукацыі пачнуць рэалізацыю сваіх функцый і паўнамоцтваў», — сказаў Андрэй Іванец.

Нагадаем, што яшчэ да прыняцця гэтага закона ў Беларусі была амаль знішчаная прыватная адукацыя, за апошні месяц многія недзяржаўныя ўстановы рознымі праверкамі змусілі закрыцца. Фармальнай падставай стаў інцыдэнт у школе «Смарт скул», дзе ў выпадку няшчаснага выпадку была параненая дзяўчынка, але Лукашэнка ў сваіх пазнейшых заявах асабліва і не хаваў, што прычыны рэпрэсій супраць прыватнай адукацыі — ідэалагічныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю18

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы масава бяруць ільготныя крэдыты пад 4%1

У інтэрнэце галасуюць за турыстычны лагатып Беларусі. Сярод лідараў праект былога палітвязня4

Дуа Ліпа ўжо носіць куртку, якую ўсе захочуць гэтай зімой11

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

Заплацілі, каб змерзнуць на стадыёне. Фанаты «Сэлтыка» сабралі 90 тысяч еўра за адну ноч1

Віцебскі вядучы, на якога данеслі за жарт на закрытым мерапрыемстве, расказаў, чым усё скончылася4

Севярынец: Ціханоўскі перайшоў чырвоную рысу. Не ганьбі мужчынаў і беларусаў. Вяртайся63

Былога супрацоўніка КДБ з польскім грамадзянствам асудзілі да 14 гадоў9

Вызначыўся супернік зборнай Беларусі ў стыкавым матчы Лігі нацый5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю18

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць