Здароўе11

Адчуваеце трывогу і дэпрэсію перад менапаўзай? Вось што можа дапамагчы

Многія жанчыны адчуваюць трывогу або дэпрэсію падчас перыменапаўзы. Даследчыкі шукаюць новыя спосабы дапамогі.

Фота: Vecteezy

Перыменапаўза — пераходны перыяд перад менапаўзай — пачынаецца, калі менструальны цыкл жанчыны становіцца нерэгулярным. Звычайна яна можа пачынацца пасля 40 гадоў, а пераход можа вар'іравацца ад трох да больш чым дзесяці гадоў. У гэты перыяд могуць назірацца прылівы гарачкі, начная патлівасць і змены настрою, сярод іншых сімптомаў.

Змены настрою з'яўляюцца агульным сімптомам, і даследаванні паказалі, што каля траціны жанчын у гэты перыяд адчуваюць таксама сімптомы дэпрэсіі. Некаторыя жанчыны пакутуюць ад моцных прыступаў панікі. Лекары звязваюць гэтыя трывожныя разлады з ваганнямі ўзроўню гармонаў, якія адбываюцца падчас перыменапаўзы.

Жанчынам пры дэпрэсіі сярэдняга ўзросту часта прызначаюць антыдэпрэсанты, але гэтыя прэпараты дзейнічаюць не на ўсіх і могуць мець пабочныя эфекты. Некаторыя лекары кажуць, што гарманальная тэрапія, якая выкарыстоўваецца пры сімптомах менапаўзы, можа дапамагчы — але жанчынам, якія перанеслі шэраг захворванняў, не рэкамендуецца спрабаваць гэты варыянт.

Зараз навукоўцы вывучаюць лекі, якія могуць па-рознаму змагацца са зменамі настрою ў перыменапаўзе. Некаторыя з гэтых прэпаратаў ужо дазволены для лячэння іншых праблем са здароўем. Лекары таксама спадзяюцца, што некаторыя новыя прэпараты, накіраваныя на лячэнне гарачкі, таксама могуць дапамагчы са зменамі настрою.

Зараз адбываецца актыўнае тэставанне новых лекаў. The Wall Street Journal распавядае пра тэставанне некаторых такіх прэпаратаў, але большасць з іх знаходзяцца на ранніх стадыях выпрабаванняў і пакуль што не ўхвалены для лячэння разладаў настрою.

Пакуль жа тыя, хто не мае магчымасці паспрабаваць гарманальную тэрапію, пры неабходнасці прымае лекі ад трывогі і вучыцца медытацыі.

Каментары1

  • Солнечное затмение 25 октября 2022 года — частное солнечное затмение 124 сароса
    25.10.2022
    у нн сёння то запор (nashaniva.com/301776), то перыменапаўза

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць