Здарэнні55

У Аўстрыі трох беларусаў затрымалі за крадзеж адзення ў гандлёвым цэнтры

У Аўстрыі затрымалі траіх грамадзян Беларусі за крадзеж адзення ў модным моле. Інцыдэнт адбыўся ў аўстрыйскай грамадзе Парндорф, што ў федэральнай зямлі Бургенланд, піша выданне MeinBezirk.at са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Фота: Kathrin Haider

Паведамляецца, што 4 лютага супрацоўнік аховы моднага мола Designer Outlet Parndorf затрымаў 38-гадовага беларуса ў той момант, калі той спрабаваў здзейсніць крадзеж.

Выкліканая ахоўнікам паліцыя даставіла затрыманага ў найбліжэйшы пастарунак, дзе неўзабаве высветлілася, што дзейнічаў ён не адзін, а з двума таварышамі, таксама беларусамі.

Неўзабаве тыя два беларусы былі таксама затрыманыя. Высветлілася, што яны ўжо паспелі ўкрасці адзення больш чым на тысячу еўра.

Праўда, пасля кансультацый, праведзеных з пракуратурай, усіх траіх хутка вызвалілі, не стаўшы іх утрымліваць пад вартай.

Каментары5

  • Максим Дизайнер
    08.02.2023
    Гуля рванина!Новые европейцы.Как там говорят памяркоуныя толерасты: "чорная навалач винавата"?
  • Серж
    09.02.2023
    Молодеченские азюлянты выносят Европу по кускам ))
  • Tgf
    09.02.2023
    Максим Дизайнер, chamadan chyhunka.

Цяпер чытаюць

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі7

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на будоўлі загінуў машыніст аўтакрана

Беларус з Полацка загінуў падчас ваенных дзеянняў у Афрыцы3

Змяняюцца правілы аплаты мабільнага інтэрнэту звыш тарыфу. У кліента будуць пытацца згоды

Кубракоў прапанаваў перад здачай экзаменаў на правы вазіць прэтэндэнтаў на месцы смяротных ДТЗ11

Пазняк расказаў пра рускамірскую агрэсію супраць Офіса Ціханоўскай132

У Беларусі заблакуюць Spotify28

У Дзень Герояў байцы Палка Каліноўскага ўпарадкавалі беларускую частку мемарыяла ў Запарожжы ФОТЫ1

Аліменты цяпер будуць спаганяць нават з выйгрышаў у казіно

Кубракоў: У Беларусі вярбуюць школьнікаў для масавых забойстваў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі7

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць