Свет88

Шольц заклікаў усіх саюзнікаў даць танкі Украіне проста цяпер, а Макрон сказаў пра нясвоечасовасць дыялогу

Федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц, выступаючы на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, заявіў, што саюзнікам, якія могуць даць танкі Украіне, варта зрабіць гэта зараз жа.

«Усе, хто можа адправіць баявыя танкі гэтага ўзору, павінны зрабіць гэта. Міністр абароны Пісторыус, кіраўнік МЗС Бербак і я асабіста заклікаем да гэтага. Германія зробіць усё магчымае, каб палегчыць такія рашэнні для партнёраў. Напрыклад, навучаючы ўкраінскіх вайскоўцаў кіраваць танкамі тут, у Германіі, ці аказваючы падтрымку з пункту гледжання паставак і лагістыкі», — адзначыў Шольц.

У сваю чаргу, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон у сваёй прамове заклікаў хаўруснікаў узмацніць вайсковую падтрымку Украіны, каб дапамагчы ёй правесці контрнаступленне супраць расійскіх войскаў, якое, паводле ягоных слоў, адзіны шлях да магчымасці перамоў, умовы якіх вызначыць Украіна.

Макрон дадаў, што цяпер не час для дыялогу з Расіяй.

Чытайце таксама:

Наколькі зацікаўлена Еўропа ў зменах у Беларусі, паказалі вынікі дэбатаў у Еўрапарламенце

Свіння і парася. Вось чаму пры любых перамовах Захаду з Масквой пытанне нелегітымнасці мінскага кіраўніцтва будзе пастаўлена рубам

Каментары8

  • Слава Укріне Жыве Белапусь
    17.02.2023
    Опять языком обяцанкает … шрёдэр… меркель … шольц …
  • Valadzimir
    17.02.2023
    Глубже и ширше, калі б па вашых парадах, дык вайнушка атрымалася б надзвычай хуткая - хвілін 40.
  • Петро
    17.02.2023
    Большие сомнения что до Шольца дошел смысл противостояния. Шольц любит громкие заявления. Но когда доходит до дела тормозит. Он вряд ли понял, что немцам в случае несчастливого развития событий придётся воевать против русских возле Берлина. Иначе он двигался бы быстрее. Возможности технические Германии просто безграничны.

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельшчына і не толькі. Дзе і як паміралі расійскія вайскоўцы ў Беларусі2

«Параўнала цэны з польскімі — ашалела». Як айцішніца працуе ў Грэцыі, дзе няма ксенафобіі, спешкі і амаль няма айцішкі31

З’явіліся невядомыя здымкі візіту Ніксана ў Мінск з яго архіва ШМАТ ФОТА5

Палітзняволеныя жанчыны не трапяць пад амністыю3

«Заходзіць без стуку і пытаецца, чаму так часта мыюся». Мінчане расказваюць пра дзіўных гаспадароў3

«99,9%, што ён загінуў». Таццяна Шостак — пра знікненне мужа «Тора» і жыццё ва Украіне пасля страты11

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма29

«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі11

Кушнер назваў Пуціна «гістарычнай асобай»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць