Нерухомасць33

У Мінску прадаецца кватэра ў новым доме з духоўкай пад столлю

Кватэра прадаецца ў квартале «Мінск-Свет». На невялікай плошчы тут размясцілі кухню, гасціную і спальную зону. На кватэру звярнуў увагу Realt.by.

Кватэра знаходзіцца ў Мінск па адрасе Аэрадромная, 29. Гэта дом «Дыядэма» — яго пабудавалі ў 2017 годзе, ён быў самым першым ва ўсім «Мінск-Свет». У доме 17 паверхаў, кватэра знаходзіцца на 12-м.

Агульная плошча — 37,3 «квадрата», жылая — 31. Кухня аддзеленая ад гасцінай невялікай перагародкай, у якой знаходзіцца халадзільнік. А над ім, проста пад столлю, духавая шафа. Імаверна, такім чынам гаспадары хацелі зэканоміць месца. Яшчэ з тэхнікі ў кухні ёсць мікрахвалёўка.

Асобна ў гасцінай добраўпарадкавалі спальнае месца. На падлозе ў пакоях ляжыць ламінат, а ў кухні і санвузле — плітка. Устаноўленыя шклопакеты, аформленыя нацяжныя столі. На сценах паклееныя шпалеры. У кухні ёсць зашклёная лоджыя.

Санвузел у кватэры сумешчаны. Ёсць ванна. Ёсць пральная машына.

— Рамонт у кватэры зроблены ўсюды і цалкам. Ён не дызайнерскі і не абсалютна новы, але добры і якасны, — апісвае прадавец.

Кошт кватэры — 59 тысяч даляраў (1582 даляры за метр).

Каментары3

  • Максим Дизайнер
    29.06.2023
    Ух, ты!Обои и микрахвалеука с кроватью в кладовке, провонявшей котлетами и борщом за 60 косарей!
  • дочка Максима Дизайнера
    30.06.2023
    какие котлеты, Дизайнер? духовка над холодильником.. это ж надо) но зато сколько ризеточек-то.. даже в оконном откосе.. а если ливень? то телик до свиданья?) ну мот оно и к лучшему
    кароч, берите не глядя) класс!)
  • Ппаріа
    01.07.2023
    За 15 забяру сёння.

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет48

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала балістычнымі ракетамі Паўночны і Паўднёвы масты Кіева2

У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае2

Былая жонка буйнога беларускага бізнэсмена прысвяціла разводу мастацкую выставу: з выкарыстанымі прэзерватывамі12

Па Мазыры панесліся чуткі пра маньяка і серыйныя забойствы. А што напраўду?

18‑гадовы аргенцінскі футбаліст памёр пасля прылёту мяча ў галаву1

Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі21

Беёнсэ стала першай артысткай, якую намінавалі на «Грэмі» 100 разоў1

Расійскі хакеіст, які амаль усю кар'еру гуляў у Беларусі, пайшоў заваёўваць Украіну і загінуў1

30‑гадовы блогер Максім Пушкін зрабіў другую перасадку валасоў. Колькі заплаціў?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет48

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць