Грамадства33

Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле

На 48‑гадовага Віталя Васільку з Баранавічаў завялі крымінальную справу за «заклікі да санкцый».

Віталь Васілько. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Віталю Васілько 48 гадоў, ён жыве ў Баранавічах. У 1997 годзе скончыў Ляхавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум (цяпер аграрны каледж), дзе атрымаў спецыяльнасць заатэхніка.

З 2011 па 2015 год Васілько працаваў ахоўнікам у мясцовай краме сеткі «Еўраопт», а пазней шукаў працу кіроўцам-ахоўнікам. Пазней зноўку працаваў ахоўнікам у краме.

Паводле даных з адкрытых крыніц, апошнім часам да затрымання Віталь працаваў кіроўцам таксі на белым Renault Logan.

Цяпер Віталя Васілько пераследуюць паводле артыкула 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «заклікі да санкцыяў або іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі». Дакладная сутнасць абвінавачанняў невядомая.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Гістарычная даведка
    16.11.2026
    Нагадаем, што пачалося ўсё з перамогі Святланы Ціханоўскай у 2020 годзе. Лукашэнка тады не прызнаў яе уладу, выкупіў за 15000 еўра магчымасць кіраваць - і пачалося.
  • Ужо перамаглі
    16.11.2026
    Гістарычная даведка, у выніку Прэзідэнтка была вымушчана тэрмінова з'ехаць за мяжу (з грашыма), каб адтуль паспяхова надхняць беларусаў на барацьбу!
  • Алесь.
    16.11.2026
    Гістарычная даведка, пачалося з таго, што Маскве неабходна было ў 2020 перайсці да "глыбокай інтэграцыі", каб у 2022 бязбоязна выкарыстаць тэрыторыю Беларусі для захопа Кіева. Каго Масква пры гэтым наймала ў якасці актараў выбарчага фарсу 2020 не так уж і важна. Кагосці рыхтавалі загадзя, хтосці трапіўся ўжо па ходу. Але, у 2022 ува Украіне расейскія войскі пабачылі не белыя сцягі капітуляцыі, а перамогу пад Кіевам ЗСУ і мужнага украінскага народа. І ў 2020, спроба рэвалюцыі ў Беларусі адбывалася не пад белымі стужачкамі расейскай апазіцыі, якія рэкламавалі Ціханоўская-Калеснікава-Цапкала, а пад бела-чырвона-белымі сцягамі беларускага народа. І, дарэчы, у выбарчага фарсу ня можа быць пераможцаў. Фарс адрозніваецца ад выбараў і тым, што там Луке заўжды 80%.

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць