Усяго патроху1919

Як беларуска стала любімай спявачкай ПВК «Вагнер»

Усё пачалося са звароту байцоў ПВК «Вагнер», які некаторы час таму ў сябе ў сацыяльных сетках апублікаваў ваенкар расійскага «Першага канала» Дзмітрый Кулькоў. На кадрах відаць, што байцы ў поўным абмундзіраванні просяць спявачку Мэйбі Бэйбі выступіць з канцэртам на фронце (яны тады былі якраз на фронце).

Хто ж такая гэтая Мэйбі Бэйбі?

А гэта наша зямлячка Вікторыя Лысюк, як піша «Народная Воля».

Нарадзілася ў горадзе Жабінка Брэсцкай вобласці. Скончыла Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін, дзе нават была старшынёй студэнцкай рады. Але па чыгунцы цяпер аддае перавагу ездзіць у якасці пасажыра.

А лепш — наогул лётаць. У 2017 годзе сябар дзяўчыны Уладзімір Галат прыцягнуў яе ў свой музычны праект, вядомы як гурт «Фрэндзона», што цяпер спыніў сваё існаванне.

Але Вікторыя вырашыла выступаць сольна, і ў 2018 годзе выйшаў яе дэбютны сінгл «Аскарбінка».

Цікава, што кампазіцыі Мэйбі Бэйбі зусім не звязаныя з ваеннай тэматыкай. Яна спявае пра каханне, праблемы падлеткаў і, вядома, пра сучаснае жыццё. Больш за ўсё яе любіць пакаленне ад 14 да 18 гадоў — акурат яны яе мэтавая аўдыторыя.

«Пра гэтую спявачку, да свайго здзіўлення, мы часта чулі ад байцоў ПВК «Вагнер» на розных напрамках. Дзяўчына з блакітнымі валасамі, вядома, эфектная. Яе творчасць хоць і далёка ад ваеннай тэматыкі, але, выяўляецца, часам якраз такія песні хочацца слухаць на перадавой. А трэк «Похрюкай» тут наогул стаў хітом!» — канстатаваў расійскі ваенкар Дзмітрый Кулько.

Наколькі вядома, з выступамі на фронт дзяўчына не ездзіла.

Каментары19

  • JOY IO
    01.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • чмоня
    01.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Усе натуральна
    01.07.2023
    [Рэд. выдалена]

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць