Культура22

Што будзе з чэрапам маманта, які знайшлі ў рацэ Бесядзь

Нядаўна гомельскія вадалазы знайшлі ў рацэ Бесядзь у вёсцы Свяцілавічы Веткаўскага раёна парэшткі маманта. Навуковец падрабязней расказаў пра тое, каму той чэрап належаў і дзе яго будуць выстаўляць.

Скрыншот відэа

Паводле слоў загадчыка аддзела археалогіі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Юрыя Панкова, гэты чэрап належаў шарсцістаму маманту, які жыў больш за 20 тысяч гадоў таму.

«Зыходзячы з памераў, гэта была ўжо дарослая асобіна, можна сказаць, у росквіце сіл. Ніжняя сківіца і біўні, на жаль, адсутнічаюць. Падобна да таго, яны былі адламаныя. Затое ацалелі два верхнія зубы. Ды і ў цэлым знаходка даволі добра захавалася, што вялікая рэдкасць», — расказаў ён «СБ».

У ледніковы перыяд на тэрыторыі сучаснай Гомельшчыны маманты былі даволі распаўсюджаныя.

Чэрап, знойдзены вадалазамі МНС, перадалі ў палеанталагічную калекцыю музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Але перад тым, як экспанаваць яго, неабходна стварыць прыдатныя ўмовы.

— Калі зубы іншых выкапнёвых жывёл захоўваюцца лепш за ўсё, то ў мамантаў іншая структура, — тлумачыць нюансы Юрый Панкоў. — Пад уздзеяннем кіслароду яны, як і біўні, пачынаюць разбурацца — часцей за ўсё проста трэскаюцца. Каб пазбегнуць гэтых працэсаў трэба прыняць меры па кансервацыі і забяспечыць клімат-кантроль. Нашы спецыялісты ведаюць, як гэта зрабіць.

Палеанталагічная калекцыя музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля пачала фарміравацца ў канцы XIX стагоддзя. Сёння ў ёй звыш 300 адзінак. 

Каментары2

  • Žvir
    05.08.2023
    Zuby ? Dyk u ich ža dobra zachoūvajucca roznyja tam DNK/RNK. Kali tak, dyk treba pasprabavać jaho adnavić, vyraścić mamanta ū prabircy! A toe, što biūni niechta adlamaū, śviedčyć, što mamanta ūpaliavali pieršabytnyja liudzi, moža navat prodki bielarusaū...
  • Максим Дизайнер
    06.08.2023
    Огонь!

Цяпер чытаюць

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля10

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі збіраюцца больш актыўна паляваць на зуброў1

У Жабінкаўскім раёне ў ДТЗ загінулі два чалавекі

У Інданезіі сустрэлі змяю, якая паставіла сусветны рэкорд па даўжыні

У Беларусі паскорыўся рост ВУП5

Юшкевіч: Аднойчы мне прапанавалі: «Адно слова па-польску — 5 сутак ШІЗА. Рызыкнеш?»11

У мінскае метро маладзён хацеў зайсці з небяспечным кіем3

Цела кракаўскага стралка ніхто забіраць для пахавання не хоча. Яго думаюць аддаць навукоўцам6

Miss Kraken: сакрэтная ўкраінская сістэма выглядае як навуковая фантастыка, але ўжо працуе на фронце3

Жэрар Дэпард'ё прызнаў сваю віну ў сэксуалізаваным гвалце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля10

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць