У Прыпяці рыбак Павел злавіў сома вагой 28 кілаграмаў. Фота і відэа з вялікай рыбінай апублікавалі ў тэлеграм-чаце «Рыбалка ў Беларусі».

Фота: t.me/fishingby_com
На здымках відаць, што мужчыну даводзіцца трымаць сома абедзвюма рукамі. Пасля фотасесіі ён адпусціў рыбу назад у раку.
«Ай, прыгажун, пайшоў», — пракаментаваў рыбак, калі сом праз некалькі секунд пасля вяртання ў ваду зноў пачаў плысці.
Дзе менавіта на Прыпяці быў злоўлены такі вялікі сом, не паведамляецца.
Каментары