Грамадства

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску

Яна была першай старшынёй Ваўкавыскага аддзела Саюза палякаў на Беларусі.

Учора, 17 лістапада, памерла Ганна Садоўская — шматгадовая грамадская дзяячка і першая старшыня Ваўкавыскага аддзела Саюза палякаў на Беларусі. Для мясцовай супольнасці яна назаўсёды застанецца сімвалам адраджэння польскасці ў 1990‑я гады, адной з заснавальніц польскай адукацыі і нястомнай апякункай вайсковых магіл, паведамляе Glos z-nad Niemna.

Калі на мяжы 1980‑х і 1990‑х гадоў мінулага стагоддзя на Гродзеншчыне пачало адраджацца польскае грамадскае жыццё, Ганна Садоўская апынулася сярод тых людзей, якія паставілі сабе за мэту вярнуць суайчыннікам родную мову, культуру і гістарычную памяць, паведамляе выданне.

У 1990 годзе яна ўзначаліла Ваўкавыскі аддзел Саюза палякаў на Беларусі, стаўшы яго першай старшынёй. Пад яе кіраўніцтвам структуры Саюза хутка ўмацаваліся не толькі ў самім Ваўкавыску, але і ў навакольных мясцовасцях з глыбокімі крэсавымі традыцыямі, такіх як Гнезна, Мсцібава, Шылавічы, Воўпа і Рось. Па ініцыятыве аддзела, якім яна кіравала, адраджаўся польскі скаўтынг, а ў 1993 годзе адбыліся першыя Дні польскай культуры.

Ганна Садоўская таксама засноўвала польскія класы. Так, у верасні 1998 года адчыніла дзверы Польская школа ў Ваўкавыску, пра якую марылі некалькі пакаленняў. Гэта была другая пасля гродзенскай установа такога тыпу ў Беларусі. Калі праз гады ў выніку рэпрэсій супраць польскай меншасці школу ліквідавалі і перавялі на рускую мову навучання, спадарыня Ганна перажывала гэта як асабістую страту.

Не менш важнай місіяй Ганны Садоўскай была апека над польскімі месцамі нацыянальнай памяці, раскіданымі па ўсёй Ваўкавышчыне. На працягу дзесяцігоддзяў яна клапацілася пра вялікі вайсковы ўчастак з пахаваннямі жаўнераў Войска Польскага, якія загінулі ў 1918—1920 гадах у баях за межы адроджанай Рэчы Паспалітай, помнік забітым немцамі ў 1943 годзе ваўкавыскім настаўнікам і прадстаўнікам інтэлігенцыі, а таксама дзесяткі забытых паўстанцкіх і жаўнерскіх магіл Арміі Краёвай.

Дзякуючы яе намаганням і падтрымцы Рады аховы памяці барацьбы і пакутніцтва ўдалося ўвекавечыць калектыўную магілу чатырох маладых скаўтаў з падпольнай структуры Арміі Краёвай, у тым ліку дзевятнаццацігадовага Нарцыза Генікера, расстраляных НКВД у сакавіку 1945 года. У апошнія гады, калі беларускія ўлады знішчалі чарговыя вайсковыя пахаванні, у тым ліку магілу жаўнераў Арміі Краёвай у Ваўкавыску, Ганна Садоўская выступала ў абарону праўды, ратуючы ад забыцця імёны і лёсы герояў, паведамляе Glos z-nad Niemna.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Усе навіны →
Усе навіны

Пальчыс адказаў на прэтэнзію — «чаму народ вадзілі па праспектах» у 2020‑м60

Ціханоўскі з Карач згенеравалі 50‑старонкавы «маніторынг» дзейнасці «Нашай Нівы». Што з ім не так?43

Фонд Талая, што вінавацяць у русіфікацыі ўкраінскіх дзяцей, стварае цэнтр пад Барысавам3

У Гродзенскім заапарку нарадзілася дзіцяня міні-аленя — яго выратавала каза3

Сузаснавальнік Telegram Мікалай Дураў упершыню ажаніўся. Яго жонка можа быць звязаная з расійскімі спецслужбамі18

«Працаваў у дальнабоі больш за 20 гадоў». Што вядома пра загінулага ў страшным ДТЗ у суботу пад Старымі Дарогамі кіроўцу грузавіка?2

Памерла партызанка Клаўдзія Сяргеева. Ёй было 98 гадоў4

У Мінску запусцяць паліцэйскія дроны з Дубая, якія самі, без аператараў, вылятаюць з боксаў ВІДЭА3

«Тры шэрагі зніклі за долю секунды». Беларусы зноў не могуць патрапіць на навагоднія шоу ў цырку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць