У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа
У Мінску на пуцеправодзе на вуліцы Суражскай кіроўца BMW трапіў у ДТЗ: урэзаўся ў агароджу, пасля чаго аўтамабіль перакуліўся на дах, а затым зноў стаў на колы, піша Onliner.by.

Мяркуючы па відэа, пасля выезду на пуцеправод кіроўца перабудаваўся з левай паласы ў правую перад тралейбусам. Некалькі секунд аўтамабіль віхляў па дарозе, пасля чаго адбылося сутыкненне.
BMW атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні пярэдняй часткі, на праезнай частцы ляжаць абломкі аўтамабіля. Афіцыйнай інфармацыі пра тое, колькі чалавек знаходзілася ў машыне і ці ёсць пацярпелыя, пакуль няма.
«Кіроўца сам выйшаў з машыны, пачаў камусьці тэлефанаваць. На пытанне, ці патрэбна дапамога, адказаў, што ўсё добра. Але пасажыр не выйшаў, заставаўся на пярэднім сядзенні», — расказаў аўтар відэа.
Рух на гэтым участку дарогі можа быць ускладнены. Дарэчы, цяпер у Мінску заторы ацэньваюцца ў 8 балаў.
Паводле папярэдняй версіі ДАІ, 21‑гадовы кіроўца BMW падчас перастраення не справіўся з кіраваннем, дапусціў занос аўтамабіля і ўрэзаўся ў бетонную агароджу. У аварыі ніхто не пацярпеў.
Каментары