Свет

У Пакістане 30 чалавек загінулі пры сходзе цягніка з рэек

Не менш за 30 чалавек загінулі і больш за 80 атрымалі раненні ў выніку сходу з рэек вагонаў цягніка Hazara Express у пакістанскай правінцыі Сінд, паведамляе тэлеканал Geo.

Фота: AP Photo/Pervez Masih

Паводле папярэдняй інфармацыі, з рэек сышлі ад 5 да 10 вагонаў цягніка, паліцыя пакуль не паведаміла, у чым была прычына крушэння.

У выніку аварыі спынены рух цягнікоў у правінцыі Сінд. Чыгуначныя ўлады заявілі, што аднаўленчыя работы могуць заняць да 18 гадзін.

Галоўны міністр правінцыі Сінд Мурад Алі Шах выказаў шкадаванне ў сувязі з гібеллю людзей у выніку інцыдэнту і даручыў аказаць пацярпелым неадкладную медыцынскую дапамогу.

Пакістанская армія і рэйнджары пачалі неадкладна аказваць дапамогу на месцы аварыі, да месца здарэння выкліканыя дадатковыя сілы. Таксама паведамляецца, што для выратавальных работ былі адпраўленыя верталёты армейскай авіяцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку24

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір стаў падзарабляць відэавіншаваннямі1

Прызналі «экстрэмісцкім» спартыўны чат «Волейбол в Минске»

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны51

Папулярная крама ў Польшчы прызналася, што гандлявала няякаснымі прэзерватывамі4

Кіроўца маршруткі адмовіўся везці дзіця, якое не мела наяўных грошай. Ці меў ён рацыю?2

У Сенненскім раёне прадаюць з аўкцыёна старадаўнюю паштовую станцыю1

У Тураве збіраюцца за два мільёны рэканструяваць невялікі мост цераз канал

Ракетам «Пэтрыёт» нестае спецыяльнай віскозы: нечаканы дэфіцыт на сусветным рынку1

Зяленскі: Для ўдару па Крымскім мосце мы прымянялі толькі ўласную зброю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку24

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць