Грамадства

Палітвязня Андрэя Сачэўку адправілі на два месяцы ў ПКТ

Уключанага ў «спіс тэрарыстаў» і асуджанага да 6 гадоў калоніі жыхара Гродна з псіхічным захворваннем Андрэя Сачэўку адправілі на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу, паведаміў праваабарончы рэсурс Mayday.team.

Праваабаронцы пішуць, што Сачэўку адправілі ў ПКТ яшчэ ў пачатку жніўня, але вядома пра гэта стала толькі сёння. Да гэтага палітвязень правёў 23 сутак у ШІЗА, куды трапіў 19 чэрвеня за тое, што адмовіўся выносіць смецце.

Калі 10-дзённы тэрмін знаходжання ў ШІЗА падыходзіў да канца, Сачэўка дадалі яшчэ адно дысцыплінарнае спагнанне за тое, што ён ляжаў у ізалятары на падлозе. Пасля яму паведамілі, што яго адправяць у памяшканне камернага тыпу за «няправільныя погляды».

4 траўня 2022 года Сачэўку затрымалі на працоўным месцы за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў — публікацыю ў сацсетцы «ВКонтакте» відэа з Лукашэнкам, на якім ён у 1994 годзе прымае прысягу пад бчб-сцягам. Праз трое сутак мужчыну выпусцілі, а ўжо 11 чысла зноў затрымалі — па абвінавачванні ў грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК).

25 траўня яго прызналі вінаватым у захоўванні «экстрэмісцкіх» матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП) і прызначылі штраф у 25 базавых велічынь. У чэрвені лабараторна-судовая экспертыза пацвердзіла ў гродзенца псіхічнае захворванне.

У верасні 2022 года пачаліся судовыя пасяджэнні па справе Сачаўкі — цяпер яго абвінавачвалі ў распальванні варожасці і ва ўдзеле ў пратэстах. У кастрычніку суд прысудзіў мужчыну да 6 гадоў калоніі. У ліпені гэтага года КДБ унёс Андрэя Сачэўку ў»спіс тэрарыстаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі: На чарговым сходзе «Вясны» складу з сябе паўнамоцтвы3

Вызваленне Курскай вобласці каштавала расіянам 20 тысяч жыццяў. І гэта без уліку паўночнакарэйцаў

У Варшаве ў кватэру беларускі ўварваўся ўкраінец, паваліў на падлогу і забраў дарагую сумачку9

Намеснік кіраўніка Пентагона раскрытыкаваў удары Украіны па Расіі і датэрмінова пакінуў «Рамштайн»16

48‑гадовага аўтамаляра з Гарадка асудзілі да калоніі. Меркавана, за каментарыі ў падтрымку Украіны1

Стваральнік Claude прыцягнуў рэкордныя 81,3 мільярда даляраў пры выхадзе на біржу

Уладзімір Мацкевіч: Пенсіі ў Літве ў мяне няма10

Кавалер збег са спаткання, не заплаціўшы за вячэру. Ці павінна дзяўчына аплачваць увесь рахунак?12

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць