Грамадства1313

Беларуска замовіла новы пашпарт у пасольстве Беларусі ў Германіі. Яго зрабілі, але не аддалі

Былой гомельскай журналістцы Ірыне Макавецкай не выдаюць у беларускім пасольстве зроблены пашпарт. Супрацоўнікі пасольства пераконваюць беларуску атрымліваць дакумент на радзіме. Аднак спачатку яны паведамілі, што новы пашпарт у іх. Гісторыю расказвае «Гомель. Штодзень». 

Былая журналістка БелаПАН, «БДГ», «Народнай Волі» Ірына Макавецкая

Ірына Макавецкая з’ехала з Беларусі ў Нямеччыну ў 2005 годзе. І раней такіх праблем не было. Яна рабіла пашпарты і сабе, і дзецям.

Больш за тое, новы пашпарт журналістцы зрабілі і нават прызначылі дату, калі можна было яго забраць. 11 ліпеня Ірына Макавецкая мусіла забраць пашпарт і нават выехала ў Берлін па яго.

«На 11 ліпеня мы дамовіліся з пасольствам, што я пад’еду і забяру пашпарт. Яны выдаюць дакументы пасля абеду. Мне была прызначана сустрэча на 15:45. У той дзень было спякотна і мы выехалі з дзецьмі загадзя, каб прыехаць да гарачыні. Нам ехаць ад дома да Берліна 575 км.

Мы праехалі 420 км, то-бок былі ўжо недалёка ад Берліна, калі мне пазванілі з пасольства і сказалі, што не змогуць аддаць пашпарт. Яны патлумачылі гэта тым, што перад тым, як аддаваць пашпарты, тэлефануюць у МУС з пытаннем, ці можна выдаць пэўнаму грамадзяніну дакумент», — распавяла Ірына.

Ірына Макавецкая напісала скаргу ў МЗС. Міністэрства замежных спраў перанакіравала скаргу ў пасольства, якое напісала на электронную скрыню з прапановай новай даты.

Але тая дата прыпадала на працоўны дзень Ірыны Макавецкай:

— Я двойчы ім безвынікова пісала з просьбай прызначыць новую дату. Пасля гэтага дазванілася ў пасольства, хоць гэта было і няпроста, і спытала, калі можна прыехаць па пашпарт.

Але мне адказалі, што пашпарт можна атрымаць толькі ў Рэспубліцы Беларусь. Прычыны яны не тлумачылі. 

Ірына Макавецкая адзначае, што ёй так ніхто не сказаў, дзе менавіта знаходзіцца дакумент:

— Не ведаю, як быць зараз. А раптам на мой пашпарт хтосьці крэдыт возьме ці яшчэ штосьці там.

Калі я на працы распавяла пра сітуацыю, то мой калега з Туніса сказаў, што калі ён прыходзіць у сваё пасольства па пашпарт, то ім выдаюць дакумент праз гадзіну. Я чакала ад беларускага пасольства пашпарт чатыры месяцы, дык яшчэ і не аддаюць.

Каментары13

  • Лёлік з-пад Лімасола
    15.08.2023
    бсср - страна для вусатага і яго пудзіл
  • No
    15.08.2023
    Ганебны калгас i дурны лукашызм.
    Навошта ёй «пашпарт» ГУЛАГу?
    Меняй грамадзянства, i забудзь гэтую краiну «fail state»
  • Гость
    15.08.2023
    Может считать, что ей повезло , иначе была бы задержана на границе.У неё сейчас есть повод
    Начать укреплять свой легальный статус в Германии.Хорошо бы получить како-то подтверждение что ей отказали в выдаче паспорта.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?11

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста6

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет51

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

«Госпадзе, такое трызненне!» Усё больш беларусак пішуць, што ім званілі з міліцыі і пыталіся, ці жывыя яны2

Падлеткі п'юць лекі ад раку, каб стаць вышэйшымі. Дактары б'юць трывогу

Нямецкія футбольныя клубы пачалі абмяжоўваць смартфоны на стадыёнах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?11

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць