Усяго патроху33

У цэнтры Мінска рыбак вылавіў 15-кілаграмовага таўсталобіка

Набярэжная Свіслачы ў раёне цырка — улюбёнае месца сярод гарадскіх рыбакоў, і сустрэць мужчын з вудай тут можна ў любы час. І часам ім удаецца выцягваць сапраўды прыстойныя экзэмпляры. Так, чытач «Анлайнера» паведаміў, што ў панядзелак мужчына на спінінг, выкарыстоўваючы ў якасці снасці блешню, выцягнуў з ракі вялізнага таўсталобіка.

Вага выцягнутай рыбіны склала 15 кілаграмаў. Як расказаў сам рыбак, раней таўсталобікаў на Свіслачы ён не лавіў.

Па каментар «Анлайнер» звярнуўся да малодшага навуковага супрацоўніка лабараторыі іхтыялогіі навукова-практычнага цэнтра НАН РБ Аляксея Палятаева.

«Такі ўлоў — вялікая ўдача для рыбака, — гаворыць эксперт. — Па-першае, злавіць такую моцную рыбу, як таўсталобік, няпроста. Па-другое, гэта ўсё ж такі выпадковы ўлоў, паколькі для блешні гэта не мэтавая рыба. Магчыма, таўсталобік хацеў адагнаць рыбнае маляня і захапіў кручок. Як ён апынуўся ў Свіслачы? Хутчэй за ўсё, трапіў у раку ў выніку зарыблення аднаго з мінскіх вадасховішчаў».

Радзіма таўсталобіка — рэкі Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. У Беларусі яго выкарыстоўваюць для зарыблення вадаёмаў, сілкуецца ён фітапланктонам. Можа дасягаць вагі ў 20-30 кілаграм, і такіх, бывае, ловяць. Але для Свіслачы ў Мінску 15-кілаграмовы таўсталобік — трафей вельмі прыстойны.

Каментары3

  • Максим Дизайнер
    29.08.2023
    На 13 килограмм вытащили такого же на Маяковского примерно месяц назад. Знакомые фотки присылали.
  • mikola
    30.08.2023
    nihai z*jaduc....Tolki nihto esci ni budze....
  • Žvir
    30.08.2023
    Što daliej ? Voś nachrana vudzić rybu ù Śvislačy, dy jašče ŭ miežach horada ?! Dy jašče taki hienafond ! Akrom, jak dapamahčy race zrabicca miortvaju, inšych varyjantaŭ niama, bo spažyvać u jakasci ježy svislackuju rybu nielha...

Цяпер чытаюць

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Усе навіны →
Усе навіны

Цела кракаўскага стралка ніхто забіраць для пахавання не хоча. Яго думаюць аддаць навукоўцам6

Miss Kraken: сакрэтная ўкраінская сістэма выглядае як навуковая фантастыка, але ўжо працуе на фронце3

Жэрар Дэпард'ё прызнаў сваю віну ў сэксуалізаваным гвалце4

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?17

Украінцы нанеслі моцны ўдар па расійскіх радарах і станцыях РЭБ4

Інстытуты сацыялогіі і філасофіі Акадэміі навук аб'яднаюць у адзін8

У Кемераўскай вобласці Расіі разбіўся вайскова-транспартны самалёт Ан-12 «Чорны цюльпан» ВІДЭА11

Зяленскі расказаў, чым украінцы падбілі Крымскі мост10

Да людзей, якія шукаюць праўды і дапамогі ў тыктоку, сталі прыходзіць сілавікі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць